Беларускую чыгунку неабходна вывесцi на сусветны ўзровень. 21.by

Беларускую чыгунку неабходна вывесцi на сусветны ўзровень

08.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую задачу паставiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы начальнiка БЧ Анатоля Сiвака.

Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што БЧ з'яўляецца важнай часткай мiжнароднай сiстэмы транспартных перавозак. Гэта перш за ўсё скрыжаванне транзiтных шляхоў з усходу на захад i з поўначы на поўдзень, таму так важны высокi ўзровень БЧ. "Калi раней мы больш гаварылi аб каляi, забываючыся аб тым, што вакол яе, то сёння трэба весцi размову таксама аб лагiстыцы", — сказаў Прэзiдэнт. Зладжаная i эфектыўная работа чыгункi — не толькi неабходная ўмова дынамiчнага развiцця эканомiкi, але i фактар станоўчага iмiджу, аўтарытэту нашай краiны ў сусветнай супольнасцi, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Чыгунка з'яўляецца i нейкiм крытэрыем работы ўсёй эканомiкi краiны. Так, калi з пачатку года ўпалi грузаперавозкi, то ўжо з красавiка назiраецца iх рост. "Гэта важна, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы, — гэта сведчыць аб тым, што эканомiка пачынае разварушвацца". Прэзiдэнт закрануў таксама пытанне прыходу прыватнага бiзнэсу на чыгунку. На яго думку, падыход тут павiнен быць адзiн: "прыватнiк павiнен не дзялiць тое, што ўжо ёсць на БЧ, аднiмаючы грузаабарот, пасажыраабарот i iншае, а павiнен прыбавiць". Кiраўнiк дзяржавы выказаў пажаданне пачуць, як iдуць справы на вытворчасцях уласнага рухомага саставу, перш за ўсё вагонаў.

На разгляд Прэзiдэнту былi пададзены два новыя праекты. Першы — арганiзацыя руху ў Мiнску ўнутрыгарадскiх электрычак, якiя павiнны разгрузiць вулiчна-дарожную сетку i палепшыць экалогiю горада. Меркаваны iнтэрвал руху гарадскiх электрычак — 10 хвiлiн. Першыя маршруты могуць адкрыцца ўжо ў канцы наступнага года. Другiм важным праектам Беларускай чыгункi Анатоль Сiвак назваў наладжванне мiжабласных чыгуначных зносiнаў, якiя будуць адпавядаць самым сучасным патрабаванням. У лiку першых плануюць мадэрнiзаваць i зрабiць хуткаснымi чыгуначныя зносiны з Брэстам i Гомелем. Паводле слоў Анатоля Сiвака, якасць пасажырскiх перавозак рэзка палепшыцца, i жыхары абласных цэнтраў змогуць на цягнiку за тры гадзiны даехаць да Мiнска.

Прэзiдэнт паведамiў, што з наступнага тыдня справаздачы раней назначаных кiруючых работнiкаў стануць рэгулярнымi. Ад Анатоля Сiвака кiраўнiк дзяржавы чакае пачуць яго бачанне перспектывы развiцця чыгункi, прапановы па iнтэнсiфiкацыi яе дзейнасцi.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу паставiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы начальнiка БЧ Анатоля Сiвака.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика