Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі і расійскай апазіцыяй. 21.by

Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі і расійскай апазіцыяй

15.10.2009 12:13 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас сустрэчы беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам, паведамляе прэс-служба Мілінкевіча.

Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых вну Чэхіі.

З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці "Еўрарадыё" і незалежнага беларускага тэлеканала "Белсат".

13-14 кастрычніка адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былымі віцэ-прэм'ерамі Расійскай Федэрацыі Ягорам Гайдарам і Рыгорам Яўлінскім. Падчас сустрэч з вядомымі расійскімі палітыкамі абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска-расійскіх стасункаў і супрацоўніцтва ў галіне экспертных і аналітычных распрацовак праектаў эканамічных рэформаў у Беларусі.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас сустрэчы беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам, паведамляе прэс-служба Мілінкевіча. Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых вну Чэхіі. З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці "Еўрарадыё" і незалежнага беларускага тэлеканала "Белсат".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика