Аляксандр Лукашэнка: "2010 год павiнен стаць этапам аднаўлення хуткага эканамiчнага росту". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "2010 год павiнен стаць этапам аднаўлення хуткага эканамiчнага росту"

31.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за 9 месяцаў 2009 года i праектах прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця, бюджэту i асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi на 2010 год.

"Нельга забываць, што 2010 год асаблiвы: ён завяршае пяцiгоддзе. Ад таго, як у гэты перыяд спрацуем, будзе залежаць дасягненне намечаных рэзультатаў i ступень паляпшэння якасцi жыцця людзей — усё, што мы абяцалi беларускаму народу", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, адзначыўшы, што надае асаблiвае значэнне сённяшняй нарадзе, паколькi неабходна выпрацаваць важнейшыя iнструменты рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi на 2010 год.

Прэзiдэнт канстатаваў няпростую сiтуацыю ў беларускай эканомiцы. Паводле статыстычных даных, замаруджваецца агульны эканамiчны рост. Высокiмi застаюцца звышнарматыўныя запасы гатовай прадукцыi на складах прадпрыемстваў. Скарачаецца экспарт тавараў i павялiчваецца адмоўнае знешнегандлёвае сальда. Пагаршаецца фiнансавае становiшча прадпрыемстваў i арганiзацый. Расце праблемная запазычанасць па крэдытах. Няма станоўчых тэндэнцый i на спажывецкiм рынку краiны. "Фактычна нi адзiн прагнозны паказчык пакуль не выконваецца, — сказаў ён. — Трэба прызнаць, што тыя iнструменты, якiя мы выкарыстоўвалi ў спрыяльны час, не даюць належнага эфекту ва ўмовах сусветнага крызiсу".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва ўрада яшчэ ёсць час паправiць становiшча i навярстаць упушчанае. Цяпер важна сканцэнтраваць намаганнi i сродкi на вырашэннi галоўных праблем i дабiцца пералому сiтуацыi, зрабiць усё, каб не сарваць выкананне заданняў пяцiгодкi ў цэлым. Усю ўвагу неабходна засяродзiць на выпрацоўцы аптымальных шляхоў пераадолення крызiсных з'яў i на прынцыповым абмеркаваннi праектаў важнейшых дакументаў на наступны год: прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, бюджэту, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi i змяненняў у заканадаўстве аб падатках. "У iх усё павiнна быць прадуманым i вывераным з улiкам асаблiвасцяў гэтага няпростага перыяду, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Таму варта адмовiцца ад бяздумнага паўтору шаблонаў i фармалiзму, энергiчна ўкараняць больш эфектыўныя метады работы, якiя павiнны прыносiць станоўчыя вынiкi як цяпер, так i ў доўгатэрмiновай перспектыве".

"Пры вызначэннi рубяжоў на 2010 год перш за ўсё неабходна памятаць, як мы будзем даваць справаздачу перад людзьмi за рэалiзацыю рашэнняў трэцяга Усебеларускага народнага сходу, як выйсцi на намечаныя тэмпы эканамiчнага росту. І самае галоўнае — як выканаць прадугледжаныя на пяцiгоддзе важнейшыя параметры развiцця сацыяльнай сферы, якiя характарызуюць узровень дабрабыту народа: працоўная занятасць, зарплата, пенсii, дапамогi, адрасная дапамога", — удакладнiў Прэзiдэнт.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка дасць ацэнку работы ўрада, Нацыянальнага банка i ўсiх органаў улады па вынiках года. Як заявiў кiраўнiк дзяржавы, размова павiнна весцiся не аб валавых паказчыках, а аб эфектыўнасцi работы ведамстваў i прадпрыемстваў краiны. "Цяпер мне патрэбны не апраўданнi i самасправаздачы. Якая сiтуацыя сёння — ведаюць усе. Ёсць пэўная статыстыка. Мне патрэбны адказы на тыя выклiкi, якiя кiнуў нам сусветны фiнансава-эканамiчны крызiс. Мне патрэбны адказы на пытаннi па паказчыках эфектыўнасцi работы тых або iншых ведамстваў i прадпрыемстваў i што мы будзем рабiць".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гэты год пачаўся з цяжкай сiтуацыi нават на харчовым рынку, былi праблемы з рэалiзацыяй беларускiх тавараў на экспарт. "Мяне пераконвалi ў тым, што мы абавязкова заваюем гэты рынак, але крыху, месяц-два трэба папрацаваць, а можа i тры, на страту па нейкiх таварных групах", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Тады ж iм была пастаўлена задача з 1 красавiка выйсцi на бясстратную работу, а па вынiках паўгоддзя забяспечыць рэнтабельны продаж па ўсёй таварнай наменклатуры. "I якая ж сёння рэнтабельнасць?" — звярнуўся Прэзiдэнт да прысутных на нарадзе. "Што датычыцца звышнарматыўных запасаў прадукцыi на складах, была пастаўлена дакладная задача: разгрузiць, i не на страту прадпрыемствам i арганiзацыям. Як вырашаецца гэта задача? Якое знешнегандлёвае сальда краiны? Чаму сёння, працуючы адносна высокiмi тэмпамi, на ўзроўнi добрага мiнулага года, гандлюем так, што не хапае грашовых сродкаў, каб зноў аднавiць працэс вытворчасцi?" — задаў пытаннi Аляксандр Лукашэнка. "Гэтага быць не павiнна. Адсюль вынiкае ўсё: i курс беларускага рубля, стабiльнасць нацыянальнай валюты, i ў вынiку — суверэнiтэт i незалежнасць дзяржавы", — дадаў ён.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў сённяшняй сiтуацыi неабходна энергiчна ўкараняць больш эфектыўныя метады работы, якiя павiнны прыносiць станоўчыя вынiкi як цяпер, так i ў доўгатэрмiновай перспектыве. "Прама скажу, тут шмат залежыць ад дзейнасцi эканамiчнага штаба краiны ўрада. Не павiнна быць шараханняў i крайнасцяў, разгубленасцi i пасiўнасцi. Нельга дапускаць прыняцця непрадуманых келейных рашэнняў, як, напрыклад, сумна вядомая пастанова № 991", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка заклiкаў усiх прысутных абмеркаваць, якiм чынам мы будзем выходзiць на рэалiзацыю пяцiгадовых прагнозаў, што для гэтага неабходна зрабiць, якiя рэзервы прыцягнуць, каб пераадолець адставанне, што намецiлася ў гэтым годзе, i аднавiць высокую дынамiку эканамiчнага росту. Прэзiдэнт таксама чакаў пачуць ад Нацыянальнага банка, якiя меры прадугледжваюцца, каб банкаўская сiстэма краiны больш актыўна садзейнiчала вырашэнню найбольш актуальных задач сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч будзе каардынаваць дапрацоўку дакументаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2010 год.

Аляксандр Лукашэнка застаўся незадаволены падрыхтаванымi ўрадам дакументамi. "Гэтыя дакументы нiкуды не годныя, — сказаў ён. — I не падыходзяць для таго, каб працаваць у будучым годзе напружана. Павiнен быць адзiн прагноз, адзiн план грашова-крэдытнай палiтыкi, зразумелы для народа".

Кiраўнiк дзяржавы даручыў старшынi праўлення Нацыянальнага банка Пятру Пракаповiчу i намеснiку кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Леанiду Анфiмаву ўзначалiць дапрацоўку гэтых дакументаў. "Пракаповiч, Анфiмаў — вы галоўныя адказныя на працягу месяца падрыхтаваць усе дакументы на будучы год. Калi раней падрыхтуеце, будзе лепш. Усе рашэннi, прынятыя на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе, няўхiльна павiнны быць выкананы", — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да кiраўнiка Нацбанка, Прэзiдэнт сказаў: "Пётр Пятровiч, для вас гэта — максiмум часу. Наймайце, прыцягвайце каго хочаце. Стаўце задачы разам. А кiраўнiк Адмiнiстрацыi павiнен унесцi мне гэтыя дакументы канчаткова".

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка разглядае магчымасць кадравых перастановак ва ўрадзе.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кiраўнiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiру Макею ў найблiжэйшы час падрыхтаваць прапановы па кадравых рашэннях адносна членаў урада.

"Краiна жыве так, быццам крызiсу ў краiне няма. На чым ездзiлi — на тым i ездзяць, куды ездзiлi — туды i ездзяць. Што елi — тое ядзiм, што адзявалi — тое i адзяваем", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

"Нiхто яшчэ ў крызiсе не жыў, акрамя народа, якому толькi i прапануюць то на 10 долараў, то на 5 павысiць плацяжы па камуналцы, — сказаў Прэзiдэнт. — I не хадзiце да мяне i не прасiце: маўляў, давайце гэта павялiчым, гэта ўзнiмем. Шукайце шляхi знiжэння сабекошту. Працуйце над павышэннем прадукцыйнасцi працы".

"Мiнiстраў папярэджваю, што я пачаў асабiста i персанальна слухаць кожнага", — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

"I папрашу губернатараў сур'ёзна заняцца сваiмi тэрыторыямi. Пытанне нумар адзiн — прамысловасць. Губернатары асабiста з заўтрашняга дня павiнны ўзначалiць кампанiю па разгрузцы складоў усiх прадпрыемстваў, — сказаў Прэзiдэнт. — Няхай што хочуць робяць, але выходзяць на зададзены ўзровень. Або альтэрнатыва: не можаце — скажыце. Я буду шукаць iншых людзей, хто гэта змог бы. Але прынятыя мною рашэннi — закон для ўсiх, тут прысутных".

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за 9 месяцаў 2009 года i праектах прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця, бюджэту i асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi на 2010 год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика