У Беларусi змяняюцца ўмовы рыняцця грамадзян на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. 21.by

У Беларусi змяняюцца ўмовы рыняцця грамадзян на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў

18.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi змяняюцца ўмовы прыняцця грамадзян на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, што прывядзе да скарачэння чарговасцi. Прэзiдэнт Беларусi 16 лiстапада падпiсаў указ № 543, якiм уносяцца дапаўненнi i змяненнi ва ўказ ад 29 лiстапада 2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляваннi жыллёвых адносiнаў".

У прыватнасцi, выключаецца неабходнасць засялення ў месячны тэрмiн свабодных жылых памяшканняў, прызначаных для адсялення грамадзян з жылых дамоў, што падлягаюць зносу, а таксама павялiчваецца да двух месяцаў тэрмiн засялення жылых дамоў, пабудаваных у сельскай мясцовасцi за кошт бюджэтных сродкаў i льготных крэдытаў.

На улiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў не могуць быць прыняты грамадзяне, забяспечаныя агульнай жылой плошчай больш як 15 кв.м на чалавека. Гэта мера датычыцца членаў сям'i ўласнiка жылога памяшкання (маюць роўныя з уласнiкам правы карыстання займаемым жылым памяшканнем), наймальнiка жылога памяшкання сацыяльнага карыстання i членаў яго сям'i, iншых грамадзян, якiя прэтэндуюць быць прынятымi на такi ўлiк. Пры прыняццi грамадзян на ўлiк разлiк забяспечанасцi агульнай плошчай будзе вызначацца, зыходзячы з сумы плошчы ўсiх жылых памяшканняў, што знаходзяцца ва ўласнасцi або карыстаннi грамадзянiна i членаў яго сям'i, якiя пражываюць сумесна ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлiк, а не толькi тых членаў сям'i, з якiмi ён прымаецца на ўлiк, як прадугледжана цяпер.

Выключаецца магчымасць паўторнага будаўнiцтва жылля на льготных умовах, устаноўленых для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, грамадзянамi, якiя пабудавалi жылое памяшканне на такiх умовах i займаюць яго на падставе дагавора найму, арэнды, бязвыплатнага карыстання, але не рэгiструюць права ўласнасцi на гэта памяшканне.

Удакладнены таксама правiлы прыняцця на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў асобаў без пэўнага месца жыхарства.

Пры падзеле чаргi поўнагадовыя члены сям'i будуць прымацца на асобны ўлiк не з даты нараджэння, як было раней, а з даты наступлення паўналецця.

Унесены таксама змяненнi ў палажэннi, якiя датычацца пражывання ў жылых памяшканнях спецыяльнага службовага жыллёвага фонду. Так, грамадзянам, якiя пражываюць у жылых памяшканнях спецыяльнага службовага жыллёвага фонду i не маюць ва ўласнасцi (карыстаннi) iншых жылых памяшканняў, прадастаўлена права быць прызнанымi маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Акрамя таго, грамадзянам, якiя адпрацавалi больш як 5 гадоў у дзяржаўных органах, размешчаных у адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнках, у межах якiх ёсць зоны наступнага адсялення i зоны з правам на адсяленне, — права быць прынятымi на ўлiк маючых патрэбу ў любым мясцовым выканаўчым i распарадчым органе ў межах адпаведнай вобласцi.

Уведзены пяцiгадовы тэрмiн абмежавання прыняцця на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў грамадзян, якiя пагоршылi свае жыллёвыя ўмовы шляхам пераводу жылога памяшкання, што належыць iм, у нежылое. Для выключэння злоўжыванняў такая норма ўведзена i адносна грамадзян, якiя зарэгiстраваны ў населеных пунктах Мiнскага раёна (у дамах прыватнага жыллёвага фонду па дагавору найму) i прэтэндуюць быць прынятымi на ўлiк маючых патрэбу па месцы такой рэгiстрацыi.

Пры пераводзе грамадзянiна на работу ў iншую арганiзацыю ўводзiцца абмежаванне тэрмiну падачы заявы аб прыняццi на ўлiк маючых патрэбу па новым месцы работы з даты прыняцця на такi ўлiк па ранейшым месцы работы (заява павiнна быць пададзена не пазней як за 6 месяцаў з дня паступлення на работу).

Павялiчваецца з двух да шасцi месяцаў тэрмiн прадастаўлення жылых памяшканняў дзецям-сiротам i дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, пры дасягненнi iмi паўналецця, якiя не маюць ва ўласнасцi або ў карыстаннi жылых памяшканняў або не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылi (да прадастаўлення жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання такiя дзецi будуць забяспечвацца жылым памяшканнем у iнтэрнатах).

Сем'ям, якiя маюць дзяцей-iнвалiдаў, прадастаўляецца права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання без улiку даходаў.

Тэрмiн карыстання сацыяльным жыллём працаздольнымi поўнагадовымi членамi сям'i наймальнiка ў выпадку выезду наймальнiка на пастаяннае пражыванне ў iншае жылое памяшканне або яго смерцi павялiчваецца да 10 гадоў (цяпер 3 гады).

Прадугледжана захаванне права карыстання жылым памяшканнем сацыяльнага карыстання для працаздольных членаў сям'i памерлага наймальнiка, якому гэта жылое памяшканне было прадастаўлена да ўступлення ў сiлу ўказа ад 29 лiстапада 2005 г. № 565, калi пры атрыманнi гэтага жылля наймальнiк зрабiў адчужэнне мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або iншым дзяржаўным арганiзацыям, якiя прадаставiлi яму жылое памяшканне, прыналежнае яму на праве ўласнасцi, не толькi на бязвыплатнай, але i на платнай аснове.

Уключэнне жылых памяшканняў у склад службовых жылых памяшканняў рэспублiканскага жыллёвага фонду будзе ажыццяўляцца па рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў (цяпер гэта адносiцца да кампетэнцыi кiраўнiка дзяржавы). Выключэнне службовага жылля са складу жыллёвага фонду па ранейшаму будзе ажыццяўляцца па рашэннi Прэзiдэнта Беларусi.

У выпадку выезду наймальнiка службовага жылога памяшкання для пражывання ў iншы населены пункт або iншае жылое памяшканне ў гэтым населеным пункце члены яго сям'i (былыя члены сям'i) страчваюць права карыстання службовым жыллём i падлягаюць высяленню без прадастаўлення iншага жылога памяшкання.

Вызначаны вычарпальны пералiк катэгорый грамадзян, якiя маюць права на пазачарговае або першачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, службовага жылля, жылых памяшканняў у iнтэрнатах.

Указ уступае ў сiлу ў трохмесячны тэрмiн пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi змяняюцца ўмовы прыняцця грамадзян на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, што прывядзе да скарачэння чарговасцi. Прэзiдэнт Беларусi 16 лiстапада падпiсаў указ № 543, якiм уносяцца дапаўненнi i змяненнi ва ўказ ад 29 лiстапада 2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляваннi жыллёвых адносiнаў".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика