Мілінкевіч: Беларуская эканоміка заслужыла добрых словаў
29.12.2009 18:27
—
Новости Политики
|
Беларусы атрымалі шанец на вяртанне ў Еўропу, але пакуль не маюць належаных гарантыяў для гэтага, лічыць палітык.
Самай значнай падзеяй 2009 году было далучэнне Беларусі да праграмы Еўрапейскага партнёрства, - лічыць лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч. Беларусы ў літаральным сэнсе трапілі ў апошні вагон гэтага цягніка. Прыгадваючы свае апошнія сустрэчы з жыхарамі рэгіёнаў, Мілінкевіч кажа, што простыя беларусы ведаюць пра еўрапейскія перспектывы нашай краіны, што з’явіліся дзякуючы апошняму збліжэнню з Захадам. Выказваюць людзі і незадаволенасць уладай, а менавіта - наступам на асабістыя свабоды і годнасць. Але супраціў гэты ўнутраны, неактыўны. "Наша задача - адукоўваць людзей, вучыць іх бараніць уласныя правы, пазбаўляцца страху. І, канечне ж, казаць пра еўрапейскія шляхі развіцця краіны", - дзеліцца планамі на наступны год лідэр Руху. Тым больш, што Беларусь пакуль што атрымала толькі шанец, гарантыяў замацавання поспеху пакуль няма, і ў гэтым усё залежыць найперш ад нас саміх. Кажа ён і пра сустрэчы з еўрапейскімі палітыкамі. Для мяне было дзіўна, калі французы, немцы, ангельцы казалі, што Беларусь сярод іншых сяброў праграмы Еўрапейскага партнёрства глядзіцца ці не найбольш прэзентабельна, гаворыць Мілінкевіч. Па яго словах, еўрапейцы высока ацанілі дзейнасць беларускага МЗС і ўраду. Заслужыла добрых словаў і беларуская эканоміка. "Мы прывыклі надзвычай крытычна глядзець на нашу ўладу, але яна здольная здзіўляць і прыемна", - мяркуе Мілінкевіч. У красавіку 2010 году сябры Руху за Свабоду плануюць прыняць актыўны ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы. Тут рухаўцы робяць стаўку на маладосць і якасць - на выбары па магчымасці адправяць самых таленавітых і адукаваных. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы атрымалі шанец на вяртанне ў Еўропу, але пакуль не маюць належаных гарантыяў для гэтага
|
|