UN Watch: ААН не пацікавілася правамі чалавека ў Беларусі
24.02.2010
—
Новости Политики
|
Паводле недзяржаўнай арганізацыі UN Watch, Рада правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый за пэрыяд 2008-2009 гг. не прыняла ніякіх захадаў у адносінах да парушэньня правоў у 16 краінах сьвету. Сярод гэтых 16 краінаў, якія ў штогадовых справаздачах Freedom House клясыфікуюцца наогул як найгоршыя парушальнікі правоў чалавека, знаходзяцца Куба, Кітай, Эрытрэя, Іран, Расея, Саудаўская Арабія, Туркмэністан, Зімбабве і Беларусь.Паводле UN Watch, у адносінах да Беларусі ААН павінна была зрэагаваць на рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў, цэнзуру ў СМІ, абмежаваньні свабоды сходаў і "сыстэматычнае ўжываньне катаваньняў". UN Watch таксама зьвяртае ўвагу на рэпрэсіўны закон аб СМІ, які ўступіў у дзеяньне ў 2008 годзе. Даклад згадвае адмовы падоўжаньня акрэдытацыі Андрэю Пачобуту, карэспандэнту "Газэты Выборчай". Недзяржаўная арганізацыя UN Watch мае сядзібу ў Жэнэве. Яна зьяўляецца філіялам Амэрыканскага габрэйскага камітэту (American Jewish Committee). Паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле недзяржаўнай арганізацыі UN Watch, Рада правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый за пэрыяд 2008-2009 гг. не прыняла ніякіх захадаў у адносінах да парушэньня правоў у 16 краінах сьвету.
|
|