Кандыдаты зьбіраюць подпісы
27.02.2010
—
Новости Политики
|
Каля 17 тысяч ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістравана ў Беларусі. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік кажа, што параўнальна з папярэдняй выбарчай кампаніяй колькасьць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў скарацілася ў чатыры зь лішнім разы. Аднак сярод тых, каму не дазволілі рэгістраваць свае групы, даволі шмат прадстаўнікоў апазыцыі. У інфармацыі Цэнтравыбаркаму адзначаецца — усяго ў выбаркамы паступіла 16903 заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. 23 заяўнікам адмоўлена ў рэгістрацыі.Аднак два заяўнікі, нягледзячы на адмовы, затым здолелі дамагчыся рэгістрацыі. Спачатку Гомельская абласная выбарчая камісія задаволіла скаргу патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Калінкавіцкага раённага Савету — Тамары Зайцавай, актывісткі незарэгістраванай пакуль партыі БХД. Раённая камісія адмовіла ёй у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, спаслаўшыся на тое, што спадарыня Зайцава памылілася пры афармленьні дакумэнтаў. Жанчына правільна напісала назву сваёй выбарчай акругі — Сасноўская, але недакладна напісала яе нумар. Абласная камісія адмяніла рашэньне раённай аб нерэгістрацыі Тамары Зайцавай. Затым Гарадзенская абласная камісія палічыла, што Астравецкая акруговая камісія перадузята паставілася да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы сябры АГП Івана Крука. Акруговая камісія двойчы адмаўляла яму. Афіцыйна актывіста вінавацяць, што нібыта пры фармаваньні ініцыятыўнай групы ён “парушыў прынцып свабоднага ўдзелу ў выбарах”. Аднак Іван Крук высьветліў, што ягоных сябраў запалохалі супрацоўнікі райвыканкаму — абяцалі ўнесьці ў так званыя “чорныя сьпісы”. І толькі ўмяшаньне вышэйшай інстанцыі дапамагло зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Аднак ня ўсім так пашанцавала. Прыкладам, Гомельская абласная камісія не задаволіла скаргу актывіста руху “За свабоду” Пятра Кузьняцова. Спадар Кузьняцоў уключыў у сваю ініцыятыўную групу больш за 10 чалавек. А як патлумачылі “Свабодзе” ў Цэнтравыбаркаме, на мясцовых выбарах у склад ініцыятыўнай групы павінны ўваходзіць толькі ад 3 да 10 асобаў. Ад партыі БХД не зарэгістравалі ініцыятыўную групу студэнта Эрнэста Руіза. У вылучэнцаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі спачатку было тры адмовы, пасьля рэгістрацыі прыхільнікаў Івана Крука засталося дзьве. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька кажа, што цяпер разглядаецца магчымасьць вылучыць гэтых асоб ад партыі: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 17 тысяч ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістравана ў Беларусі. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік кажа, што параўнальна з папярэдняй выбарчай кампаніяй колькасьць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў скарацілася ў чатыры зь лішнім разы. Аднак сярод тых, каму не дазволілі рэгістраваць свае групы, даволі шмат прадстаўнікоў апазыцыі.
|
|