Асамблею НДА ў трэці раз не зарэгістравалі
02.03.2010 18:52
—
Новости Политики
|
Міністэрства юстыцыі ў трэці раз адмовіла "Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў" у рэгістрацыі. Чыноўнікі з Мінюста вырашылі не арыгінальнічаць, паўтарыўшы тыя самыя, што і ў мінулы раз, прычыны адмовы.
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч не дачакаўся адказу з Міністэрства юстыцыі па пошце. Каб убачыць дакумент, прадстаўніку асацыяцыі грамадскіх аб'яднанняў давялося самому ісці забіраць адказ. Падставы для нерэгістрацыі Асамблеі НДА амаль аналагічныя папярэднім. Па-першае, як і раней, Мінюст лічыць, што "ўмовы аб агульнасці статутных мэтаў, задачаў і прадмета дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, якія ўваходзяць у склад "Асамблеі НДА", не выкананыя". Па-другое, органу рэгістрацыі падаецца, што "маніторынг, аналіз і ацэнка дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, наогул не адпавядае вызначанай мэце" Асамблеі НДА. Па-трэцяе, назва "Асамблеі НДА", паводле чыноўнікаў, "не ўтрымлівае ўказання на прадмет дзейнасці яе членаў". Юрыст Юрый Чавусаў сцвярджае, што нічога істотна новага ў адказе Мінюста няма. Юрый Чавусаў: "Орган рэгістрацыі сцвярджае, што паколькі арганізацыі-заснавальнікі маюць розныя мэты і задачы, то ў іх няма права на стварэнне агульнага саюза. Паводле меркавання міністэрства, аб'ядноўвацца ў асацыяцыю могуць толькі тыя грамадскія аб'яднанні ,якія маюць тоесныя мэты і задачы. Гэтая падстава для адмовы ў рэгістрацыі таксама фігуравала і пры ранейшых спробах рэгістрацыі Асамблеі. Яна не грунтуецца на законе і супярэчыць беларускай практыцы стварэння саюзаў і асацыяцыяў". Нагадаем, Асамблея НДА спрабавала зарэгістравацца тройчы. Так, яшчэ ў 2002 годзе рэгіструючы орган атрымаў пакет дакументаў ад Асамблеі НДА. Для вынясення адмоўнага рашэння ў справе нерэгістрацыі Асамблеі Мінюсту спатрэбілася паўтары гады. У 2009 годзе Асамблея два разы падавала дакументы на рэгістрацыю, але, на жаль, безвынікова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства юстыцыі ў трэці раз адмовіла "Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў" у рэгістрацыі. Чыноўнікі з Мінюста вырашылі не арыгінальнічаць, паўтарыўшы тыя самыя, што і ў мінулы раз, прычыны адмовы
|
|