Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб недапушчальнасцi згортвання галiны па вытворчасцi лёну ў Беларусi. 21.by

Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб недапушчальнасцi згортвання галiны па вытворчасцi лёну ў Беларусi

06.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведную заяву Прэзiдэнт Беларусi зрабiў учора на нарадзе ў Оршы па развiццi льняной галiны.

"Размовы аб тым, што трэба скарачаць пасевы лёну, знiшчаць вытворчасць iльнопрадукцыi, — недарэчныя размовы".

"Мы асколак вялiкай iмперыi, у якой быў разумна прадуманы падзел працы. Калi мы сталi суверэннай дзяржавай, у нас засталася тая вытворчасць, якую мы, калi iснавалi б па-за гэтай iмперыяй, нiколi не будавалi б. Але яна нам засталася, i мы з вамi яшчэ 15 гадоў таму дамовiлiся, што мы нi ад чаго не будзем адмаўляцца, таму што створаны школы, вытворчасцi, рабочыя месцы для людзей".

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што для вытворчасцi якаснай iльнопрадукцыi ў Беларусi ёсць усё: адпаведныя клiматычныя ўмовы, кадравыя рэсурсы, тэхналогii. "На гербе нашай краiны — лён. І справа тут не ў эмоцыях, Скажыце, цi магу я згадзiцца з прапановай урада знiшчыць iльноперапрацоўку?".

Паводле слоў Прэзiдэнта, задача нумар адзiн сёння — вырабiць аптымальную колькасць iльновалакна, якую можна перапрацаваць i прадаць.

"Iльнаводчай галiне Беларусi быць! — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. — Я ўпэўнены, мы можам стварыць iльнаводчую галiну, якая будзе адной з лепшых у свеце".

Аляксандр Лукашэнка выказаў рэзкае нездавальненне работай беларускiх iльнозаводаў. "У мяне такое ўражанне, што вы самi сёння не разумееце толкам, што трэба рабiць з галiной, — сказаў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да членаў урада i кiраўнiкоў прадпрыемстваў. — Вы не правялi даследаваннi рынку. У вас няма цэласнага ўяўлення аб тым, як трэба мадэрнiзаваць галiну".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на вялiкiя залежы гатовай прадукцыi на складах. "Гэта ж дзясяткi мiльярдаў рублёў гадамi замарожаны ў нерэалiзаваных тканiнах, — абурыўся ён. — Так адбываецца, таму што вы вырабляеце неканкурэнтаздольную прадукцыю, якая не задавольвае спажыўцоў нi па якасцi, нi па памерах, нi па расфарбоўцы". Паводле слоў Прэзiдэнта, тэхнiчнае пераўзбраенне льнокамбiната кропкавае: "Нешта паднавiлi, нешта падлаталi, а эфектыўнай тэхналагiчнай палiтыкi няма".

"Трэба ўсё прайсцi, усё пралiчыць, перш чым укласцi некалькi мiльярдаў рублёў, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Няма цэласнага падыходу, каб прайсцi ад вугла да вугла i сказаць дакладна: гэта мы зносiм, гэта мы мадэрнiзуем i г.д. Нiхто гэтага не ведае. I гэта мяне засмучае больш, чым што-небудзь. Я, перш за ўсё, звяртаюся да прэм'ер-мiнiстра i ўрада". "Я ўжо не гавару аб кiраўнiку канцэрна. Вы ўпачатку гэтак бойка хацелi мне расказаць пра нейкiя дасягненнi... Але чым далей мы з вамi праходзiлi па камбiнату, тым больш маўклiвымi вы станавiлiся", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Вы, напэўна, мяне прывезлi, каб паказаць, як вы прыгожа працуеце, але калi мы пайшлi па закутках — дык мы выявiлi "каменны век", — дадаў ён.

Прэзiдэнт строга крытыкаваў умовы працы, у якiх працуюць людзi на прадпрыемстве. "Нi адна з вашых жонак не працавала б у такiх умовах. Ваш найпершы абавязак — гэта датычыцца кiраўнiка канцэрна i кiраўнiка прадпрыемства — неадкладна, на працягу 2-3 месяцаў стварыць нармальныя ўмовы для людзей там, дзе iм сёння дыхаць няма чым — яны дыхаюць пакуллем, смеццем, хламам, пылам", — падкрэслiў беларускi лiдар.

Паводле яго слоў, "нi пра якую эфектыўнасць iльнокамбiната не можа быць i гаворкi". "Нейкай разумнай прапрацоўкi пытання тут я не ўбачыў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Кажуць, сёння няма эфектыўнай структуры кiравання льнаводчай галiной. Можа, i ёсць, але вы яе не спрабавалi эфектыўна задзейнiчаць".

"Ну давайце створым холдынг, вытворчае аб'яднанне, яшчэ што-небудзь — але калi вы не будзеце варушыцца, то ў вас нiчога не атрымаецца i з новай структурай кiравання", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

"Калi трэба ствараць гэту новую структуру — стварайце. Але яна не павiнна быць толькi новым прыстанiшчам для бюракратаў", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

"Хоць пэўныя станоўчыя зрухi ёсць, але калi ўлiчыць, што дзяржава за апошнiя пяць гадоў выдзелiла арганiзацыям iльняной галiны толькi ў выглядзе субсiдый амаль Br560 млрд, — можна было чакаць больш значных вынiкаў".

Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў устаранiць парушэннi тэхналогii вырошчвання лёну ў краiне.

"З-за нiзкай якасцi сыравiны доля найбольш каштоўнага доўгага валакна складае ўсяго каля 20 працэнтаў, — канстатаваў Прэзiдэнт. — I ўсё таму, што паўсюдна парушаецца тэхналогiя вырошчвання лёну. Акрамя таго ў нас няма механiзму, якi стымулюе гаспадаркi аддаваць iльнопрыдатныя глебы спецыялiзаваным атрадам прадпрыемстваў".

"Возьмем пачатковае звяно цыкла — вытворчасць трасты. У нас гэтым займаюцца 208 iльнасеяльных гаспадарак, а таксама 49 iльнозаводаў. Здавалася б, такой колькасцi пад сiлу выконваць гадавыя заданнi па зборы i выпрацоўцы льновалакна. Аднак за 5 гадоў мы не выраблялi больш за 40 тыс. тон валакна пры плане 60 тыс. тон", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Ён таксама канстатаваў наплявацельскае стаўленне да выканання аптымальных тэрмiнаў уборкi лёну, рассцiлання i пад'ёму трасты. Часта яе падымаюць не ў вераснi, а ў лiстападзе, калi ад дажджоў яна значна страцiла ў якасцi.

Звяртаючыся да мiнiстра сельскай гаспадаркi Сямёна Шапiры, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Калi не вырасцiш i не паставiш нармальную сыравiну для прадпрыемстваў — са мной працаваць не будзеш... Што за праблема атрымаць нармальную трасту, на такiм узроўнi якасцi, як у Францыi i Бельгii, каб атрымаць хоць бы 60 тыс. тон валакна ў год". Прэзiдэнт даручыў Мiнсельгасхарчу жорстка вытрымаць тэрмiны сяўбы лёну — 10 дзён.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў у самыя кароткiя тэрмiны ўстанавiць на аршанскiм прадпрыемстве новае абсталяванне. Для гэтага павiнен быць спрошчаны парадак яго закупкi. Камiтэту дзяржкантролю даручана пракантраляваць эфектыўнасць працэсу закупкi абсталявання. Аляксандр Лукашэнка даручыў павялiчыць дзяржзаказ на льнопрадукцыю.

Прэзiдэнту было даложана, што толькi каля 20 працэнтаў прадукцыi, што выпускаецца на льнокамбiнаце, апрацоўваецца па высокiх стандартах якасцi.

Прэзiдэнт выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што льнаводчая галiна i вытворчасць прадукцыi з лёну ў Беларусi могуць i павiнны быць канкурэнтаздольнымi. "Мяне пераконвалi, што мы не можам на належным узроўнi вырошчваць ячмень, а потым пераканалiся, што гэта цалкам магчыма. Мне гаварылi, што ў Беларусi не атрымаецца вырошчваць якасны бураковы цукар, а сёння гэта стратэгiчны рэзерв. Упэўнены, менавiта гэтак жа i з лёнам", — адзначыў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, знiжэнне якасцi льносыравiны недапушчальнае.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведную заяву Прэзiдэнт Беларусi зрабiў учора на нарадзе ў Оршы па развiццi льняной галiны. "Размовы аб тым, што трэба скарачаць пасевы лёну, знiшчаць вытворчасць iльнопрадукцыi, — недарэчныя размовы". "Мы асколак вялiкай iмперыi, у якой быў разумна прадуманы падзел працы. Калi мы сталi суверэннай дзяржавай, у нас засталася тая вытворчасць, якую мы, калi iснавалi б па-за гэтай iмперыяй, нiколi не будавалi б. Але яна нам засталася, i мы з вамi яшчэ 15 гадоў таму дамовiлiся, што мы нi ад чаго не будзем адмаўляцца, таму што створаны школы, вытворчасцi, рабочыя месцы для людзей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика