Кандыдаты ад БНФ самі вырашаць, здымацца з выбараў ці не
20.03.2010
—
Новости Политики
|
Партыя БНФ дала партыйным кандыдатам у дэпутаты магчымасьць самастойна вызначыцца з фарматам далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах. Адпаведнае рашэньне было прынята 20 сакавіка ў Мінску на пасяджэньні сойму партыі.
Як растлумачыў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, партыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат ня вераць у дэмакратычнасьць выбараў, але маюць намер выкарыстаць выбарчую кампанію для прапаганды дэмакратычных каштоўнасьцяў. «Улады захавалі поўны кантроль над выбарчымі камісіямі, парушылі прынцып роўнасьці і транспарэнтнасьці выбарчага працэсу. Гэта стварае ўмовы для фальсыфікацыі выбараў на этапе галасаваньня і падліку галасоў», — сказаў ён. Лабковіч нагадаў, што ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўключаны толькі 10% ад вылучаных прадстаўнікоў партыі. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў, што ўжо пяць прэтэндэнтаў ад партыі адмовіліся ад удзелу ў выбарах у якасьці кандыдатаў. Зараз, паводле яго слоў, удзельнічаць у выбарах працягваюць 75 членаў партыі. У спэцыяльнай заяве сойму Партыі БНФ адзначаецца, што «выбары дэпутатаў мясцовых саветаў праходзяць у атмасфэры страху і запалохваньня». «Ужо зараз можна канстатаваць, што выбары зьяўляюцца недэмакратычнымі і несвабоднымі», — падкрэсьліваецца ў дакумэнце, паведамяляе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыя БНФ дала партыйным кандыдатам у дэпутаты магчымасьць самастойна вызначыцца з фарматам далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах. Адпаведнае рашэньне было прынята 20 сакавіка ў Мінску на пасяджэньні сойму партыі.
|
|