Анатолю Лябедзьку далі 30 базавых велічынь штрафу а пасля затрымалі. 21.by

Анатолю Лябедзьку далі 30 базавых велічынь штрафу а пасля затрымалі

25.03.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валожынскі суд спыніў у дачыненні да Анатоля Лябедзькі справу па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства), але вынес прысуд 30 базавых велічынь штрафу ў адпаведнасці з артыкулам 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобе пры выкананні ёю службовых абавязкаў).

Анатоль Лябедзька сказаў, што не шкадуе аб сваёй паездцы ў Валожын для падтрымкі чальцоў Саюза палякаў, якая прывяла ў выніку да 9-гадзіннага арышту і гэтага несправядлівага прысуду. "Я не адчуваю сябе вінаватым, - сказаў лідэр АГП, - калі б давялося паўтарыць гэты ўчынак, я б, не раздумваючы, зноў паехаў бы ў Валожын каб падтрымаць гэтых людзей". 

Калі Анатоль Лябедзька вяртаўся з суда, машыну, у якой ён ехаў, спыніла ДАІ. Пасля праверкі дакументаў ва ўсіх, хто быў разам з ім у машыне, Лябедзьку папрасілі выйсці і падыйсці да машыны ДАІ (яе нумар 1789 МО) каб спраўдзіць ягоныя вадзіцельскія правы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валожынскі суд спыніў у дачыненні да Анатоля Лябедзькі справу па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства), але вынес прысуд 30 базавых велічынь штрафу ў адпаведнасці з артыкулам 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобе пры выкананні ёю службовых абавязкаў).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика