Беларусь не атрымлівала ад Кыргызстана ноты наконт выдачы Бакіева. 21.by

Беларусь не атрымлівала ад Кыргызстана ноты наконт выдачы Бакіева

22.04.2010 14:25 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства замежных спраў Беларусі не атрымлівала якіх‑небудзь нот ад Кыргызстана наконт выдачы звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева, які з 19 красавіка знаходзіцца ў Мінску.

Пра гэта паведаміў журналістам прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 22 красавіка на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, «любыя запыты на выдачу рэгулююцца сур’ёзнымі міжнароднымі пагадненнямі», неабходнае выкананне пэўных умоў, а таксама неабходна «рыхтаваць сур’ёзны пакет дакументаў».

Адказваючы на пытанне пра статус, у якім Бакіеў знаходзіцца ў Мінску, Савіных падкрэсліў,

што наданне статусу з’яўляецца «юрыдычнай працэдурай і пра гэта пакуль рана гаварыць».

«Мы сутыкнуліся з сур’ёзнай міжнароднай праблемай. Вырашэнне гэтай праблемы трэба шукаць у рамках міжнароднай прававой сістэмы. Гэта запатрабуе сур’ёзных кансультацый як на ўзроўні экспертаў, так і на палітычным узроўні», — падкрэсліў Савіных.


Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства замежных спраў Беларусі не атрымлівала якіх‑небудзь нот ад Кыргызстана наконт выдачы звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева, які з 19...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика