Мілінкевіч абвесціць пра старт выбарчай кампаніі 3 траўня. 21.by

Мілінкевіч абвесціць пра старт выбарчай кампаніі 3 траўня

28.04.2010 15:37 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

3 траўня лідэр руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч афіцыйна дасць старт сваёй выбарчай кампаніі.

Напачатку а 11‑й пройдзе малебен у Храме святых Пятра і Паўла, а ў 11.30 у адным з мінскіх касцёлаў — Чырвоным або Катэдры. Пасля гэтага ў гатэлі «Еўропа» будзе абвешчана пра пачатак перадвыбарчай кампаніі А. Мілінкевіча.

Лідэр руху «За свабоду!» ідзе на выбары пад праеўрапейскімі лозунгамі, паведамляе сайт АДС.

У 2006 г. Мілінкевіч ужо ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Паводле афіцыйных вынікахў, палітык атрымаў ўсяго 6,1% галасоў. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчай кампаніі Сямёна Домаша.

***

Пра свой удзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах заявілі Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі (БХД), Мікалай Статкевіч (БСДП «Народная Грамада»), Андрэй Саннікаў (каардынатар «Хартыі"97»).

Заявіла дэ-факта пра свой удзел у будучай кампаніі АГП (калі не будзе адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл). Трэці раз будзе балатавацца Сяргей Гайдукевіч (ЛДП). «Вагаецца» Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папярэднічаць гэтаму будзе царкоўнае блаславенне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика