Дакладчык ПАРЕ заклікала Раду Еўропы прыпыніць кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. 21.by

Дакладчык ПАРЕ заклікала Раду Еўропы прыпыніць кантакты з Беларуссю на высокім узроўні

29.04.2010 17:44 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дакладчыца камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Сініка Хурскайнен прэзентавала праект рэзалюцыі аб Беларусі, у якім заклікала Раду Еўропы прыпыніць кантакты на высокім узроўні з Беларуссю, але працягваць дыялог з уладамі і грамадзянскай супольнасцю.

Пра гэта яна заявіла падчас дэбатаў у пытанні Беларусі на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Яна адзначыла, што працэс збліжэньня, які пачаўся некалькі гадоў таму, «зноў спыніўся з многіх прычынаў». Яна згадала новыя выпадкі выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня, ціск на незалежныя СМІ, грамадзянскую супольнасьць, апазыцыйныя структуры, а таксама арганізацыі польскай нацыянальнай меншасьці.

Паводле Хурскайнен, гэта з"яўляецца рухам ў адваротным кірунку ад агульнай мэты — збліжэння Рады Еўропы і Беларусі.

Спадарыня Хурскайнен выказалася за працяг дыялогу зь беларускімі ўладамі і заявіла пра немагчымасць вяртання да палітыкі ізаляцыі:

«Мы чакаем ад Беларусі выразнага палітычнага сігналу з самага высокага ўзроўню, што краіна гатова супрацоўнічаць з намі і дасягаць адчувальных вынікаў».

Дакладчык у пытаннях Беларусі юрыдычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Хрыстас Пургурыдэс, выступаючы на дэбатах, заклікаў дэпутатаў прыгадаць, што ў леташняй заключнай рэзалюцыі аб Беларусі адмена прыпынення статусу спецыяльна запрошанага ў Радзе Еўропы для беларускага парламента была ўвязаная з увядзеннем Беларуссю мараторыю на выкананне смяротных прысудаў.

«Які быў адказ? У сакавіку 2010 года, месяц таму, яны пакаралі смерцю двух вязняў і тым самым сказалі нам: «Мы не прымаем ніякіх вашых рэзалюцый і будзем рабіць, што захочам»,

— лічыць Пургурыдэс.

На думку Хрыстаса Пургурыдэса, Парламенцкая асамблея Рады Еўропы павінна ясна паказаць, што спыняе ўсе візіты сваіх высокіх прадстаўнікоў у Беларусь:

«Нельга казаць, што прэзідэнт Асамблеі не можа наведваць Беларусі, і ў той жа самы час казаць, што дакладчык можа наведваць Беларусь. Дакладчык — высокая афіцыйная асоба, і калі ён/яна наведае Беларусь, вынікам будзе тое, што беларускія ўлады будуць маніпуляваць візітам,

і Лукашэнка будзе казаць: «Нягледзячы на смяротныя прысуды, нягледзячы на тое, што я раблю, дакладчык прыехаў сюды, прыйшоў да маіх ног…»

Такім чынам, наша пасланне мусіць быць яснае: мы павінны атрымаць ясны сігнал, што яны гатовыя адказаць. Без такога яснага сігналу мы павінны спыніць усе нашыя візіты ў Беларусь».

Старшыня пастаяннай камісіі ў пытаннях правоў чалавека, нацыянальных стасункаў і СМІ Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Юшкевіч у сваім выступе падчас дэбатаў у ПАРЭ адзначыў:

«Прапанова аб прыпыненні кантактаў заведама пройгрышная як для Рады Еўропы, так і для Беларусі. Тым больш што ў гісторыі нашых узаемаадносінаў такі перыяд ужо быў. І невядома, да чаго б ён прывёў, калі б Рада Еўропы не выбрала правільнай палітыкі — палітыкі дыялогу».

Юшкевіч адзначыў, што важна захоўваць гэты працэс на аснове ўзаемнага даверу і пашыраць кантакты рознага ўзроўню.

Адносна выканання ў Беларусі смяротных прысудаў ён патлумачыў, што «да адмены смяротнага пакарання суды маюць права выносіць смяротныя прысуды, а органы правасуддзя абавязаныя іх выконваць. Гэтыя структуры дзейнічаюць у рамках закону і не могуць кіравацца палітычнымі меркаваннямі, тым самым рэалізуючы адзін з асноўных прынцыпаў Рады Еўропы — вяршэнства закону».

Таксама ён сказаў, што

«польская меншасць у Беларусі з’яўляецца роднай і неад’емнай часткай народу».

«Канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі — гэта не праблема польскай нацыянальнай меншасці Беларусі, а ўнутраны раскол гэтага грамадскага аб’яднання. У развіццё дамоўленасцяў прэзідэнта Беларусі з міністрам замежных справаў Польшчы 19 сакавіка адбылася першая беларуска‑польская сустрэча экспертаў. Абодва бакі дамовіліся працягваць дыялог. Штучнае раскручванне гэтага лакальнага пытання на палях ПАРЭ можа стварыць непатрэбную напружанасць на фоне пачатага беларуска‑польскага перамоўнага працэсу».

Падчас выступу ў ПАРЕ сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька заявіў, што ў Беларусі захоўваецца савецкая выбарчая сістэма.

«Наперадзе прэзідэнцкая кампанія. Не хацелася б, каб ПАРЕ працягвала руку дапамогі апошняму дыктатару еўрапейскага кантыненту. Лепш не рабіць нічога, чым нешта рабіць дрэнна. У гэтай сітуацыі я хацеў бы,

каб вы памяталі не толькі пра двух чалавек, якіх пазбавілі жыцця. Я хачу, каб вы не забываліся на Ганчара, Захаранку, якія выкрадзеныя і забітыя з палітычных матываў, якія нават не былі правапарушальнікамі ў сваёй краіне, журналіста Змітра Завадскага. Каб вы не забываліся на палітзняволеных, якія сёння знаходзяцца ў турме. А знаходзяцца яны ў турме з адной простай прычыны — бо ў нас няма незалежнага суду.

Мы канструктыўныя, мы гатовыя абмяркоўваць «дарожную мапу» для ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы. Але для гэтага патрэбна сумесная група, у якую ўвойдуць прадстаўнікі ўлады, апазыцыі і прадстаўнікі Асамблеі».

Спадар Лябедзька заявіў пра гатовасьць абмяркоўваць у рамках гэтай групы, як зрабіць выбары свабоднымі, як забясьпечыць свабоду слова, каб не было палітычных рэпрэсіяў.

У другой палове дня ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адбудзецца галасаваньне аб рэзалюцыі адносна Беларусі.
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакладчыца камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Сініка Хурскайнен прэзентавала праект рэзалюцыі аб Беларусі, у якім заклікала Раду...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика