У Мінск з афіцыйным візітам прыбывае прэзідэнт В’етнама. 21.by

У Мінск з афіцыйным візітам прыбывае прэзідэнт В’етнама

12.05.2010 12:52 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт В’етнама Нгуен Мінь Чыет вечарам 12 мая прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам. Як паведамілі ў пасольстве В’етнама, візіт будзе доўжыцца да 15 мая. Яго афіцыйная праграма пакуль не абнародавана.

На 13 мая запланаваны сустрэчы Нгуен Мінь Чыета з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім, на 14 мая — перамовы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барысам Батурам.

14 мая ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі пройдзе беларуска‑в’етнамскі дзелавы форум, удзел у якім возьмуць прадстаўнікі амаль 80 вьетнамскіх прадпрыемстваў.

Чакаецца таксама, што міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэнецца са сваім в’етнамскім калегам, які прыбудзе ў Мінск у складзе афіцыйнай дэлегацыі.

Аляксандр Лукашэнка наведваў В’етнам з афіцыйным візітам у красавіку 2008 года.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт В’етнама Нгуен Мінь Чыет вечарам 12 мая прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам. Як паведамілі ў пасольстве В’етнама, візіт будзе доўжыцца да 15 мая....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика