Лукашэнку і Бакіева не падтрымалі ў АДКБ
12.05.2010
—
Новости Политики
|
![]() Сёньня генэральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа раскрыў некаторыя дэталі саміту Арганізацыі, які адбыўся 8 траўня ў Маскве. Ён паведаміў, што кіраўнікі краінаў-сябраў АДКБ нават ня сталі разглядаць перададзены Аляксандрам Лукашэнкам зварот Курманбека Бакіева пра ўвядзеньне міратворчых сілаў у Кіргізстан. Паводле Мікалая Бардзюжы, лідэры заявілі, што гэта ўнутраная справа Кіргізстану і разьвязваць сытуацыю там павінны ўласнымі сіламі. Аднак саміт падтрымаў прапанову А.Лукашэнкі адзначыць, што ўлада ў Кіргізстане зьмянілася неканстытуцыйным шляхам.Камэнтуючы захады кіраўніка Беларусі падчас саміту АДКБ, кіраўнік апарату Часовага ўраду Кіргізстану Эдыль Байсалаў заявіў, што ініцыятыва А.Лукашэнкі і К.Бакіева не знайшла падтрымкі: "На жаль, узурпатар Курманбек Бакіеў, ратуючыся ад гневу народу Кіргізстану, апынуўся цяпер цацкай у руках іншага кіраўніка —Лукашэнкі — які цяпер выкарыстоўвае яго ў нейкіх сваіх геапалітычных гульнях. Для іх Кіргізстан, народ Кіргізстану, лёс нашага народу мае трэцеступеннае значэньне. Разам з тым ініцыятыва Лукашэнкі і Бакіева не знайшла падтрымкі ва ўсіх астатніх кіраўнікоў краін АДКБ. І гэты факт падкрэсьлівае, што ўсе астатнія краіны з глыбокім разуменьнем адсочваюць разьвіцьцё сытуацыі ў Кіргізстане. Яны суперажываюць нашаму народу і жадаюць як мага хутчэйшага аднаўленьня канстытуцыйнасьці і законнасьці. Адзінае — гэта падтрымаць намаганьні Часовага ўраду па правядзеньні выбараў і фармаваньні канстытуцыйных легітымных органаў улады". "Пад варту ня бралі. Усё будзе зроблена так, як у канвэнцыі, але ня так хутка. Калі трэба будзе, будуць запатрабаваны дадатковыя дакумэнты, але якія, мы ніколі не камэнтуем". "Наша краіна рухаецца наперад па шляху дэмакратычных пераўтварэньняў. Вядома, мы хочам паўтарыць, што наш народ і наша дзяржава ніколі не супакояцца, пакуль крывавы дыктатар ня будзе прыцягнуты да адказнасьці. Але разам з тым мы разумеем сувэрэннае права беларускага кіраўніцтва. Мы паўтараем свой заклік да Беларусі, да нашага бліжэйшага саюзьніка, партнэра, братэрскага народу — не дапускаць таго, што яго тэрыторыя і гасьціннасьць выкарыстоўваюцца для дэстабілізацыі становішча ў нашай краіне і ва ўсім нашым рэгіёне. Бо пажар у Бішкеку абавязкова закране нашых іншых саюзьнікаў па АДКБ ці СНД. Таму гэтая наша рэгіянальная зацікаўленасьць у тым, каб Беларусь не разгойдвала човен і не ішла на повадзе ў былых кіраўнікоў, якія страцілі ўладу". "Бо фармальна ўжо абмеркаваньне адбылося і прыйшлі да пэўнага выніку. Чаканьні былі іншыя, што АДКБ можа вярнуць статус-кво. Заява наконт таго, што гэта ўнутраная справа, выключае магчымасьць умяшаньня АДКБ у падзеі ў Кіргізстане бліжэйшым часам. Беларускае кіраўніцтва дзейнічала пасьлядоўна і паспрабавала працягнуць лінію, што Бакіеў ёсьць легітымным прэзыдэнтам і трэба неяк АДКБ умяшацца. Яны нарэшце сабраліся. Лукашэнка паспрабаваў гэтую ідэю высунуць і атрымаць падтрымку. Але, як і трэба было чакаць, гэтага не адбылося". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня генэральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа раскрыў некаторыя дэталі саміту Арганізацыі, які адбыўся 8 траўня ў Маскве. Ён паведаміў, што кіраўнікі...
|
|