Называецца імя новага пасла Нямеччыны ў Беларусі
13.05.2010 12:27
—
Новости Политики
|
Сканчаецца тэрмін працы пасла Гебхардта Вайса. Ён мае пакінуць пляцоўку ў Мінску. Афіцыйна імя новага пасла пакуль не называецца. Але нефармальна вядома, што ім стане Крыстаф Вайль. Вайль кадравы дыпламат, з досведам працы ў Маскве і Цэнтральнай Азіі. Усіх цікавіць, ці новы пасол будзе працягваць курс Вайса на будаванне асаблівага асабістага даверу з Лукашэнкам і ягонымі найбліжэйшымі дарадцамі. Многія ў грамадзянскай супольнасці Нямеччыны асуджалі такую палітыку, як і ігнараванне Вайсам беларускай апазіцыі. Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усіх цікавіць, ці новы пасол будзе працягваць курс Вайса на будаванне асаблівага асабістага даверу з Лукашэнкам.
|
|