Мінэканомікі Беларусі накіравала ў Адміністрацыю Прэзідэнта план мерапрыемстваў па далейшай лібералізацыі эканомікі. 21.by

Мінэканомікі Беларусі накіравала ў Адміністрацыю Прэзідэнта план мерапрыемстваў па далейшай лібералізацыі эканомікі

22.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым на семінары для беларускіх парламентарыяў, прысвечаным падтрымцы і развіццю малога і сярэдняга бізнэсу, паведаміў намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку мерапрыемстваў плана — удасканаленне механізмаў прыватызацыі дзяржмаёмасці, скарачэнне пераліку ліцэнзуемых відаў дзейнасці з 53 да 38. Акрамя таго, магчыма звужэнне сферы дзяржрэгулявання цэнаў. Мінэканомікі таксама перадала і прапановы па Дырэктыве № 4. Анатоль Філонаў таксама паведаміў, што дзякуючы мерам па лібералізацыі плануецца да 2015 года павялічыць долю малога і сярэдняга бізнэсу ў ВУП да 30 працэнтаў (у 2009-м — 11,4 працэнта). На гэты момант, паводле звестак Міністэрства па падатках і зборах, у краіне на ўліку знаходзяцца больш як 80,6 тыс. суб'ектаў малога прадпрымальніцтва (юрыдычных асобаў). У параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года іх колькасць узрасла на 14,5 працэнта, а з пачатку года — на 2,5 працэнта. У сферы малога бізнэсу па выніках 2009 года працавала 20,4 працэнта людзей, занятых у эканоміцы. У мінулым годзе суб'екты малога прадпрымальніцтва вырабілі 9,1 працэнта ад агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасці (у 2008-м — 8,4 працэнта).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым на семінары для беларускіх парламентарыяў, прысвечаным падтрымцы і развіццю малога і сярэдняга бізнэсу, паведаміў намеснік міністра эканомікі Анатоль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика