Еўрасаюз выказаў глыбокую заклапочанасць ператрусамі супраць кампаніі «Гавары праўду!». 21.by

Еўрасаюз выказаў глыбокую заклапочанасць ператрусамі супраць кампаніі «Гавары праўду!»

22.05.2010 09:33 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Беларусі Іспанію, што старшынствуе ў Еўрасаюзе, вечарам 21 мая выступіла з заявай «з нагоды дзеянняў супраць грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» у Беларусі».

У заяве выказана глыбокая заклапочанасць «праведзенымі міліцыяй 18 мая вобыскамі ў 20 памяшканнях, што маюць дачыненне да грамадзянскага руху «Гавары праўду!», які праводзіць у Беларусі кампаніі па грамадскіх пытаннях».

«Мы заклікаем улады забяспечыць свабоду слова, свабоду доступу да інфармацыі і свабоду сходаў, прадугледжаныя артыкуламі 33, 34 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў заяве.

Еўрасаюз «прытрымліваецца цвёрдага пераканання, што дэмакратычнае развіццё магчыма толькі ў тых выпадках, калі існуе свабода выказвання розных меркаванняў, а крыніцы незалежнай інфармацыі даступныя ўсяму насельніцтву ў цэлым».

«Гэтыя пытанні набываюць асаблівую важнасць у святле надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія павінны быць праведзены не пазней за люты 2011 года», — падкрэсліваецца ў дакуменце.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Беларусі Іспанію, што старшынствуе ў Еўрасаюзе, вечарам 21 мая выступіла з заявай «з нагоды дзеянняў супраць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика