Бакіеў хоча быць карысным Беларусі
24.05.2010 13:18
—
Новости Политики
|
Зрынуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў збіраецца прынесці карысць Беларусі, што дала яму прытулак.
«Я думаю, што змагу быць карысным і тут. У якасці каго, я не ведаю. Але я раблю ўсё, каб быць карысным», — сказаў ён. На яго думку, удзячнасць беларускаму народу, прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку не дазваляе яму «сядзець проста так і пражыгаць жыццё». «Я хачу не проста тут жыць, а пастараюся быць карысным гэтай краіне, прэзідэнту Беларусі, народу Беларусі», — сказаў Бакіеў.Тым не менш, ён пакуль не вызначыўся са сферай свой будучай дзейнасці. «Час пакажа, чым я буду займацца», — сказаў Бакіеў, дадаўшы, што за пяць гадоў прэзідэнцтва ён атрымаў вялізны вопыт кіраўніцкай працы, які не дадуць «ніякія акадэміі, ніякія курсы павышэння кваліфікацыі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я хачу не проста тут жыць, а пастараюся быць карысным гэтай краіне, прэзідэнту Беларусі, народу Беларусі», — сказаў зрынуты прэзідэнт Кыргызстана. |
|