Аб выбранні намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 21.by

Аб выбранні намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

25.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

1. Выбраць намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Крупца Леаніда Фёдаравіча, выключыўшы яго з членаў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. Рубінаў

24 мая 2010 года, г. Мінск., № 242 — СР4/ІV

намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Крупец Леанід Фёдаравіч

Крупец Леанiд Фёдаравiч нарадзiўся 18 лiстапада 1956 года ў в. Макашы Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi.

Скончыў Унiверсiтэт Дружбы народаў iмя П. Лумумбы, вучоны-аграном, перакладчык з iспанскай мовы.

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнiкам Беларускага навукова-даследчага iнстытута аховы раслiн, аграномам-тэхнолагам Гарадзейскага цукровага камбiната, iнструктарам, загадчыкам арганiзацыйнага аддзела Нясвiжскага райкама КПБ, намеснiкам старшынi Нясвiжскага раённага Савета дэпутатаў, першым намеснiкам старшынi, начальнiкам упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Нясвiжскага райвыканкама, старшынёй Нясвiжскага райвыканкама, першым намеснiкам старшынi Мiнскага аблвыканкама, памочнiкам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўным iнспектарам па Вiцебскай вобласцi.

З 2007 года — старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта.

У кастрычнiку 2008 года выбраны членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання ад Мiнскай вобласцi, з'яўляўся членам Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню.

Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугi", юбiлейным медалём "65 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

24 мая 2010 года выбраны намеснiкам старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе: 1. Выбраць намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика