Аляксандр Лукашэнка: Дынамiчнае развiццё Мiншчыны будзе садзейнiчаць росту дабрабыту Беларусi. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: Дынамiчнае развiццё Мiншчыны будзе садзейнiчаць росту дабрабыту Беларусi

26.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнская вобласць павiнна павысiць тэмпы сацыяльна-эканамiчнага развiцця, тым самым будзе ўмацаваны дабрабыт усёй Беларусi. Аб гэтым заявiў 25 мая кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы новага старшыню Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Барыса Батуру актыву Мiнскай вобласцi.

"Я вельмi хачу, каб Мiнская вобласць прыбавiла ў тэмпах. Нават у гэтым годзе, заклаўшы тым самым асновы для будучай пяцiгодкi. Прыбавiць Мiнская вобласць — значна рушыць наперад уся краiна. Бо Мiншчына — гэта аснова, гэта вялiкая тэрыторыя з добрымi землямi, вельмi добрымi людзьмi i вялiкiмi магчымасцямi", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што змена губернатара Мiнскай вобласцi не мае якой-небудзь палiтычнай падаплёкi. "Усе мы будзем нармальна працаваць у органах дзяржкiравання, калi ў нас будуць нармальныя вынiкi ў эканомiцы. Эканомiка — гэта галоўнае для нас", — заявiў кiраўнiк дзяржавы. Ён заклiкаў не шукаць элемэнты "надзвычайшчыны" ў ратацыi кадраў. "Па меры развiцця дзяржавы павiнен iсцi нармальны i натуральны працэс станаўлення i ўдасканалення кадравага патэнцыялу. Застой тут недапушчальны, яго быць не можа, таму што ён прывядзе, як прынята цяпер гаварыць, да стагнацыi, рэгрэсу i адкату назад", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння перад краiнай стаяць адказныя задачы. "Як паказвае практыка, не ўсiм яны пад сiлу. Нехта не вытрымлiвае напружанага рытму i сам пакiдае пасаду, некаму не ўдаецца дасягнуць высокiх вынiкаў, i даводзiцца яго перамяшчаць на iншыя пасады, каб не пагоршыць становiшча на гэтым участку", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Гаворачы пра работу Леанiда Крупца на пасадзе губернатара, Прэзiдэнт адзначыў, што ён не дапусцiў эканамiчнага абвалу, дастаткова спакойнай застаецца сацыяльна-палiтычная абстаноўка ў рэгiёне. Вобласць нарэшце пераадолела двухмiльённы рубеж збору збожжа, выконваецца пастаўленая задача па забеспячэнні Мiнска прадуктамi харчавання. Аднак, падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, няма дынамiкi эканамiчнага развiцця, i сёння неабходна павышаць эфектыўнасць вытворчасцi ў сельскай гаспадарцы. Гаворачы аб цяперашнiх кадравых рашэннях, ён таксама адзначыў, што "кадрам Мiншчыны неабходны строгi i прынцыповы стыль кiраўнiцтва".

Прэзiдэнт упэўнены, што "тандэм губернатара Барыса Батуры i яго першага намеснiка Валерыя Іванова ўяўляе сабой сплаў вопыту i маладосцi, прызначаны вывесцi Мiнскую вобласць на лiдзiруючыя пазiцыi ў многiх сферах". Перад новым кiраўнiцтвам стаяць вельмi адказныя i напружаныя задачы, паколькi гэта асаблiвы рэгiён, развiццё якога ў многiм вызначае агульную дынамiку сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi. "Мiншчына павiнна быць прыкладам для ўсiх рэгiёнаў", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы са шкадаваннем адзначыў, што вытворчы патэнцыял Мiншчыны, асаблiва ў аграпрамысловым комплексе, рэалiзуецца не ў поўнай меры. Вобласць пачынае страчваць тэмпы ў сваiм сацыяльна-эканамiчным развiццi. Падае эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасцi. "Вы паступова страчваеце лiдзiруючыя пазiцыi i пераходзiце на другарадныя ролi ў краiне. Вядома, гэтага я дапусцiць не магу", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка дэталёва спынiўся на шэрагу недахопаў, над устараненнем якiх новаму кiраўнiцтву вобласцi давядзецца сур'ёзна папрацаваць. Прэзiдэнт раскрытыкаваў тэмпы прамысловай вытворчасцi ў вобласцi. Па гэтым паказчыку ў мiнулым годзе рэгiён займаў апошняе месца ў краiне. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што такi стан спраў не апраўдваюць аб'ектыўныя цяжкасцi збыту прадукцыi, паколькi ў арганiзацыях вобласцi склалiся адны з самых нiзкiх тэмпаў росту прамысловай вытворчасцi. Паводле слоў Прэзiдэнта, у гэтым годзе сiтуацыя практычна не змянiлася. "Я не раз падкрэслiваў, што вобласць не павiнна трымацца на двух "кiтах" — "Беларуськалii" i БелАЗе. У рэгiёне працуе амаль 350 прамысловых прадпрыемстваў, i iх развiццём трэба займацца паслядоўна i сiстэмна", — сказаў беларускi лiдар, адзначыўшы, што за 4 месяцы гэтага года практычна чвэрць з iх знiзiлi аб'ём вытворчасцi.

Адной з вострых праблем застаецца высокi ўзровень запасаў гатовай прадукцыi на складах прамысловых прадпрыемстваў (на 1 мая ён у 1,3 раза перавышае сярэднямесячны аб'ём вытворчасцi). Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад новага кiраўнiцтва вобласцi павышанай увагi да вырашэння гэтай важнейшай задачы. Няпростай застаецца сiтуацыя з фiнансавым станам прадпрыемстваў, нiзкая рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, не лепшым чынам iдуць справы з прыцягненнем iнвестыцый.

Нягледзячы на значныя аб'ёмы вытворчасцi прадуктаў харчавання, Мiнскай вобласцi не ўдалося дабiцца патрэбнага павелiчэння ўраджайнасцi сельскагаспадарчых культур i павышэння прадукцыйнасцi жывёлагадоўлi. Кiраўнiк дзяржавы папярэдзiў аб недапушчальнасцi прыпiсак i фактаў грубага скажэння звестак статыстычнай справаздачнасцi, у частцы якiх Мiнская вобласць рэгулярна аказваецца ў сумнiўных лiдарах. "На жаль, практыка прыпiсак i ашуканства культывуецца на Мiншчыне не адзiн год. Колькi нi папярэджваў губернатараў аб неабходнасцi спыняць гэту шкодную з'яву, яна зноў i зноў адраджаецца ў тым або iншым выглядзе. Толькi не разумею, навошта гэта патрэбна? На гэтыя ж паказчыкi я менш за ўсё звяртаю ўвагi. Галоўнае — паказчык эфектыўнасцi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аргументуючы назначэнне Барыса Батуры губернатарам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў такiя яго моцныя бакi, як уменне канцэнтраваць намаганнi на галоўных напрамках i дасягаць пастаўленых мэтаў. На думку Прэзiдэнта, гэта менавiта тое, што цяпер асаблiва неабходна ў складаных сучасных умовах гаспадарання i развiцця рэгiёна. Аляксандр Лукашэнка адзначыў заслугi Барыса Батуры ў развiццi Магiлёўскай вобласцi: "Вобласць ён узняў. Тое ж патрабуецца i ў Мiнскай вобласцi. Па сутнасцi, ёсць паўночная i паўднёвая часткi вобласцi, якiя моцна адрознiвацца. Калi паўднёвая выглядае лепш, то паўночная выклiкае заклапочанасць, — сказаў Прэзiдэнт. — Што ж датычыцца Валерыя Iванова, то ён добра ведае пытаннi развiцця аграпрамысловага комплексу i ўжо эфектыўна працаваў пад кiраўнiцтвам Барыса Батуры".

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць паляпшэння кадравай палiтыкi ў сталiчнай вобласцi.

"Даручэннi навесцi ў вобласцi парадак з кадрамi, якiя я даваў, назначаючы папярэдняга губернатара, так i не выкананы, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Вы не змаглi пакончыць з чахардой пры падборы i расстаноўцы кiраўнiкоў i спецыялiстаў сельгасарганiзацый. Ад iх высокай змяняльнасцi i працяглых вакансiй церпiць справа".

Дзевятнаццаць сельгасарганiзацый вобласцi i сёння застаюцца без кiраўнiкоў, некаторыя — ужо больш за паўгода. Сем месяцаў заставалiся вакантнымi пасады намеснiкаў старшынь Старадарожскага i Крупскага выканкамаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў дэфiцыт галоўных спецыялiстаў у АПК. Штогадовая змяняльнасць гэтай катэгорыi работнiкаў у Мiнскай вобласцi складае каля 17 працэнтаў.

Прэзiдэнт асаблiва закрануў праблему працаўладкавання маладых спецыялiстаў.  "Гэта павiнна быць пад строгiм кантролем губернатара. Калi малады спецыялiст паехаў на iншае рабочае месца, вам павiнны неадкладна далажыць i вы павiнны ўнiкнуць i разабрацца з тым, хто яго прыняў на работу", — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Барыса Батуры i Валерыя Iванова.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што кiраўнiцтва Мiнскай вобласцi павiнна дзейнiчаць бескампрамiсна ў барацьбе з абыякавасцю i хамствам чыноўнiкаў. "Нельга размаўляць з простым чалавека "праз губу", чынiць яму бюракратычныя перашкоды" — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў сваёй штодзённай iнфармацыйнай рабоце кiраўнiцтва вобласцi павiнна больш актыўна задзейнiчаць рэгiянальныя СМI.

Для Мiнскай вобласцi актуальныя пытаннi забеспячэння грамадзян недарагiм i якасным жыллём, праблемы ў сферах аховы здароўя i занятасцi насельнiцтва. Мiнская вобласць — своеасаблiвы лiдар у краiне па незадаволенасцi грамадзян станам паслуг жыллёва-камунальнай сферы. "Амаль палова жыхароў рэгiёна лiчаць, што мясцовыя чыноўнiкi ўдзяляюць гэтаму пытанню недастаткова ўвагi", — адзначыў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў недапушчальнасць карупцыi ў размеркаваннi зямлi ў сталiчнай вобласцi. "Найбольш карумпаванай сферай дзейнасцi для сельскiх выканкамаў стала размеркаванне зямлi", — канстатаваў ён. Гэта сведчыць аб тым, што новаму кiраўнiку вобласцi трэба прыняць самыя аператыўныя меры па паляпшэнні сiтуацыi ў кiраўнiцкiм асяроддзi.

Прэзiдэнт раскрытыкаваў Мiнскую вобласць за такiя негатыўныя з'явы, як кругавая парука, сямейнасць i кумаўство. Паводле яго слоў, менавiта з такiх агiдных з'яў пачынаецца карупцыя. "Калi вы хочаце, каб вашы дзецi, родныя i блiзкiя дзесьцi вас падтрымалi i прынеслi дзяржаве нейкую карысць, калi ласка — у дзяржаўную структуру, на пасаду. Няхай пакажуць сябе. Але калi тата начальнiк, а дзецi займаюцца камерцыяй — гэта заразлiвы прыклад для iншых чыноўнiкаў. Гэта абсалютна недапушчальна!" — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы таксама выказаў незадаволенасць станам законнасцi i правапарадку ў Мiнскай вобласцi. "Мясцовыя ўлады павiнны гарантаваць бяспеку людзей, каб кожны грамадзянiн быў надзейна абаронены дзяржавай ад любых злачынных замахаў, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — З тымi, хто крыўдзiць людзей, трэба бязлiтасна змагацца".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўзровень злачыннасцi ў рэгiёне хоць i зменшыўся ў абсалютным выражэннi, але, як i ў папярэднiя гады, застаецца самым высокiм сярод абласцей. А ў 6 раёнах гэты паказчык i наогул перасягае сярэднеабласныя даныя (у Смалявiцкiм, Пухавiцкiм, Бярэзiнскiм, Мiнскiм, Лагойскiм i Чэрвеньскiм). Дрэнна працуюць праваахоўныя органы Барысаўскага i Маладзечанскага раёнаў.

Найбольш крымiнагенная сiтуацыя склалася ў Жодзiне, дзе колькасць цяжкiх злачынстваў узрасла больш як на 15 працэнтаў, а крадзяжоў — больш як на 34 працэнты. Больш таго, у горадзе адбыўся рэзкi ўсплёск злачыннасцi непаўналетнiх, рэцыдыўнай злачыннасцi, злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення. "Асаблiва хвалюе сiтуацыя з рэцыдывiстамi, рост злачынстваў сярод якiх амаль 100 працэнтаў. Гэта самы горшы паказчык у краiне", — звярнуў увагу кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў Барысу Батуру губернатарскае пасведчанне, павiншаваўшы яго з выбраннем на пасаду. Кiраўнiк дзяржавы таксама падзякаваў дэпутатам Мiнскага абласнога савета за падтрымку гэтай кандыдатуры.

У сваiм слове ў адказ старшыня Мiнаблвыканкама запэўнiў Прэзiдэнта, што новае кiраўнiцтва вобласцi будзе прыкладаць усе намаганнi для таго, каб навярстаць упушчанае i выканаць прагнозныя паказчыкi на бягучыя год i пяцiгодку. "Мы ўсведамляем усю складанасць i важнасць тых задач, якiя стаяць перад намi, — сказаў Барыс Батура. — Усё, што магчыма зрабiць у гэтым годзе, каб выканаць праграму сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiнскай вобласцi, мы зробiм". Ён дадаў, што ў Мiнскай вобласцi сканцэнтраваны сур'ёзныя i вопытныя кадры, якiя могуць паспяхова вырашыць шырокае кола задач, якiя стаяць перад рэгiёнам.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнская вобласць павiнна павысiць тэмпы сацыяльна-эканамiчнага развiцця, тым самым будзе ўмацаваны дабрабыт усёй Беларусi. Аб гэтым заявiў 25 мая кiраўнiк дзяржавы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика