Лукашэнка сустрэнецца з першым віцэ‑прэм’ерам Расіі Ігарам Шувалавым
01.06.2010 12:19
—
Новости Политики
|
1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца з першым віцэ‑прэм’ерам Расіі Ігарам Шувалавым. Інфармацыя пра сустрэчу размешчана на афіцыйным сайце беларускага прэзідэнта. Тэму перамоў прэс‑служба не паведамляе, аднак улічваючы, што Шувалаў узначальвае Камісію Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі, можна меркаваць, што гэта будуць пытанні фарміравання МС.*** Нагадаем, 28 мая ў Санкт‑Пецярбургу адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза, якую беларускі бок праігнараваў. Як растлумачыў прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, сустрэча была «недастаткова падрыхтавана».Тым не менш, кіраўнікі ўрадаў Расіі і Казахстана Уладзімір Пуцін і Карым Масімаў паводле вынікаў сустрэчы заявілі, што іх краіны на двухбаковай аснове ўводзяць 1 ліпеня ў дзеянне Мытны кодэкса Мытнага саюза. «Мы прымаем да ўвагі рознагалоссі, што засталіся з Беларуссю ў частцы парадку выплаты вывазных мытных пошлін, у тым ліку на сырую нафту, нафтапрадукты, і негатоўнасць беларускіх калег увесці раней узгодненыя мытныя пошліны і пайсці на ўвядзенне ў дзеянне другога этапа Мытнага саюза з 1 ліпеня», — заявіў Пуцін. Разам з тым ён падкрэсліў: «Мы адкрыты для далучэння Беларусі да ўсіх пагадненняў і рашэнняў, прынятых у межах другога этапа фарміравання Мытнага саюза». Расійскі прэм’ер таксама заявіў, што Расія і Казахстан будуць уваходзіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю ўдвух, калі Мінск не далучыцца да дагавораў МС. «Як толькі Беларусь у сябе ўнутрыправавыя працэдуры закончыць узгадняць, спадзяюся, у гэты ж момант дакументы падпіша, і мы будзем рухацца ў трохбаковым фармаце. Калі не адбудзецца далучэнне, будзем рухацца ўдвух», — сказаў Пуцін. 29 мая прэс‑служба Савета міністраў Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца пра гатоўнасць Беларусі »ўвесці ў дзеянне ў поўным аб’ёме рэжым адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза». «Грунтуючыся на Дагаворы аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза ад 6 кастрычніка 2007 года, Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю гатоўнасць да ўвядзення ў дзеянне ў поўным аб’ёме адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі. Беларускі бок перакананы, што гэтая праца можа быць паспяхова завершана да 1 ліпеня 2010 года на аснове выканання раней прынятых рашэнняў у межах Мытнага саюза», — гаворыцца ў заяве. Разам з тым, падкрэсліваецца ў заяве, »Беларусь зыходзіць з таго, што прапанаваныя партнёрамі па Мытным саюзе выключэнні з рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі супярэчаць дзейнай прававой базе Мытнага саюза, не адпавядаюць міжнародным правілам і наносяць урон інтарэсам суб’ектаў гаспадарання і грамадзян трох дзяржаў». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэму перамоў прэс‑служба не паведамляе, аднак улічваючы, што Шувалаў узначальвае Камісію Мытнага саюза...
|
|