Аляксандр Лукашэнка: Беларусь можа пайсці на кампрамісы ў Мытным саюзе пры раўнапраўным і паважлівым стаўленні. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь можа пайсці на кампрамісы ў Мытным саюзе пры раўнапраўным і паважлівым стаўленні

02.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь можа пайсці на кампрамісныя рашэнні ў Мытным саюзе пры ўмове раўнапраўнага і паважлівага стаўлення з боку іншых удзельнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы 1 чэрвеня з першым намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Ігарам Шувалавым.

"Адзінае, мы хацелі б, каб усё было прыстойна і каб любыя нашы адносіны, у двухбаковым, трохбаковым, шматбаковым фармаце былі заснаваны на раўнапраўі і павазе. Калі мы гэта будзем бачыць, пойдзем на любыя кампрамісы, любыя ўступкі, якія, можа, на нейкі прамежак часу будуць і цяжкія, і адчувальныя для нас, — сказаў Прэзідэнт. — Нават калі нам дзесьці будзе выгадна, але мы ўбачым ушчамленне нашых інтарэсаў і непавагу як да дзяржавы, так і да нашага народа, то мы на гэта, зразумела, не пойдзем".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь заўсёды была прыхільніцай інтэграцыйных працэсаў. "Гэта не дзяжурныя словы для публікі. Гэта наш імідж — самай інтэрнацыянальнай краіны на постсавецкай прасторы, і мы заўсёды выступалі за інтэграцыю, нават калі аб ёй баяліся гаварыць", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што Беларусь "не хацела б адыходзіць ад гэтага іміджавага характару дзяржавы і заўсёды будзе прытрымлівацца гэтай палітыкі, стратэгіі і тактыкі на перспектыву".

Прэзідэнт Беларусі прызнаў, што ёсць некаторыя праблемы ў Мытным саюзе, якія неабходна абмеркаваць. "Мы пры гэтым будзем зыходзіць з таго, што наша даволі высокатэхналагічная краіна, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, загінуць не можа, — адзначыў беларускі лідар. — Мы не хочам выкарыстоўваць ніякія перавагі нашай дзяржавы, перш за ўсё на шкоду расіянам. Ды ў нас і няма якіх-небудзь вялікіх прэтэнзій да іншых дзяржаў з пункту гледжання нашых інтарэсаў, у тым ліку і да Казахстана". Аляксандр Лукашэнка гатовы абмеркаваць у гэтым ключы любыя праблемы, што ўзніклі. "Больш за тое, я ведаю, што вы сёння скажаце, — гэта фактычна пазіцыя, якая заўтра можа рэалізоўвацца ў Расіі. А я магу сёння прыняць рашэнні, якія з заўтрашняга дня могуць быць рэалізаваны ў Беларусі", — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да госця. "Мы можам дамовіцца ўжо тут аб якіх-небудзь праблемных пытаннях, якія сёння адчувальныя для Беларусі, Расіі і Казахстана", — адзначыў кіраўнік дзяржавы і папрасіў "адкрыта і сумленна расказаць аб працэсах, што адбываюцца".

У сваю чаргу Ігар Шувалаў мэтай свайго прыезду ў Мінск абазначыў абмеркаванне адчувальных для беларускага боку пытанняў па Мытным саюзе і знаходжанне кампраміснага рашэння.

На думку першага віцэ-прэм'ера РФ, за апошнія два гады была праведзена вялікая работа для таго, каб выйсці на сённяшнія вынікі. Прыняты ўвесь пласт міжнародных дагавораў, якія ствараюць аснову для работы Мытнага саюза з 1 ліпеня ў поўным фармаце.

"Мы ўзгаднілі практычна ўсе спрэчныя пытанні, за выключэннем найбольш адчувальных для беларускага боку, якія мне даручана сёння з вамі абмеркаваць", — сказаў Ігар Шувалаў.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў накіраваў яго ў Мінск для таго, каб у рабочым ключы абмеркаваць усе магчымыя наступствы рашэнняў па фарміраванні Мытнага саюза. Ён мае намер таксама выкласці пазіцыю расійскага ўрада, у тым ліку па пытаннях спагнання экспартных пошлін. "Мае інструкцыі такія: знайсці магчымыя развязкі, каб мы маглі рухацца далей па шляху інтэграцыі", — падкрэсліў Ігар Шувалаў.

У цэлым яму даручана заявіць, што "расійскі народ і кіраўніцтва ставяцца з вялікай павагай да беларускага кіраўніцтва і беларускага народа і любыя пытанні абмяркоўваюцца з пункту гледжання ўзаемных інтарэсаў".

Расійскі бок зыходзіць з таго, што інтэграцыя ў рамках Мытнага саюза, а затым і Адзінай эканамічнай прасторы выгадная ўсім тром дзяржавам. "Мытны саюз у складзе Расіі, Казахстана і Беларусі — гэта вельмі цікавае ўтварэнне. Расійская эканоміка, з аднаго боку, прамыслова развітая, з другога боку, звязана з вялікім сыравінным блокам. Казахстанская эканоміка таксама мае розныя сектары. У Беларусі вельмі шмат высокатэхналагічных галін", — сказаў Ігар Шувалаў. Ён лічыць, што злучэнне пераваг трох дзяржаў дасць магчымасць беларускім таварам на адзінай мытнай тэрыторыі канкурыраваць, атрымаць дадатковыя перавагі, і расійскі бок падтрымлівае гэта. Галоўным жа з'яўляецца тое, што інтэграцыя павінна прыносіць карысць усім.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь можа пайсці на кампрамісныя рашэнні ў Мытным саюзе пры ўмове раўнапраўнага і паважлівага стаўлення з боку іншых удзельнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика