МЗС: Абмежавальнымі мерамі ў гандлі Расія наносіць Беларусі найбольшы эканамічны ўрон
07.06.2010 17:07
—
Новости Политики
|
Пра гэта гаворыцца ў каментарыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, распаўсюджаным 7 чэрвеня.
Паводле звестак МЗС, зараз у гандлі з Беларуссю замежнымі дзяржавамі прымяняюцца 28 абмежавальных мер, у тым ліку дзевяць — антыдэмпінгавых і пяць — спецыяльных абарончых. У прыватнасці, Украіна прымяняе шэсць мер, ЕС — чатыры, Індыя і ЗША — па дзве, Малдова і Кыргызстан — па адной. Найбольшую колькасць абмежавальных мер — 12 — прымяняе Расія. Паводле інфармацыі МЗС, у Расіі створаны няроўныя канкурэнтныя ўмовы для беларускіх вытворцаў, якія бяруць удзел у тэндэрах сістэмы дзяржзакупак.«Існуе абмежаванне доступу беларускіх тавараў да сістэмы расійскіх дзяржаўных закупак у выглядзе ўстанаўлення цэнавых прэферэнцый у памеры 15% толькі для пастаўшчыкоў расійскіх тавараў. Згаданыя прэферэнцыі распаўсюджваюцца толькі на абмежаваны пералік беларускіх тавараў», — падкрэсліваюць у МЗС. Дзейнічаюць таксама абмежаванні на доступ беларускай аўтамабільнай і камунальнай тэхнікі, што вырабляецца на тэрыторыі Расіі, да закупкі федэральнымі органамі выканаўчай улады і суб’ектамі Расійскай Федэрацыі з выкарыстаннем субсідый. Апрача таго, зазначаецца ў паведамленні, існуе забарона на распаўсюджванне льготных умоў крэдытавання ў расійскіх банках з субсідаваннем працэнтных ставак і набыцця сельгастэхнікі ў лізінг. Прымяняюцца абмежаванні доступу беларускай аўта‑ і сельгастэхнікі для рэалізацыі сельскагаспадарчым таваравытворцам і сельскагаспадарчым спажывецкім кааператывам на ўмовах лізінгу. Шэраг абмежавальных мер тычацца і ўзаемаадносінаў у энергетычнай сферы. У прыватнасці, падкрэсліваюць у МЗС, збіранне з 1 студзеня 2010 года вывазной мытнай пошліны на асобныя катэгорыі нафтапрадуктаў, што пастаўляюцца ў Беларусь з Расіі, парушае палажэнні міжнародных абавязацельстваў РФ. Абмежаваннем таксама з’яўляецца прадастаўленне ААТ «Газпром» выключнага права на экспарт газу, што з’яўляецца мерай нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю, зазначаецца ў каментарыі. Пры гэтым унутраная расійская цана на газ істотна ніжэйшая за цану на газ у Беларусі нават з улікам транспартных выдаткаў. «Гэта стварае істотныя цэнавыя перавагі для расійскіх кампаній і тавараў, якія імі вырабляюцца, як на ўнутраным, так і на беларускім рынку і па сутнасці з’яўляецца франтальнай субсідыяй усёй расійскай эканоміцы», — гаворыцца ў паведамленні. Нагадаем, у канцы мая Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі заявіла, што максімальная колькасць абмежавальных мер для расійскіх тавараў дзейнічаюць у Беларусі. Як гаворыцца ў дакладзе Мінэканамразвіцця «Аб умовах доступу расійскіх тавараў на замежныя рынкі», у Беларусі дзейнічаюць 22 абмежавальныя меры, у краінах ЕС — 17, ва Украіне — 10, у ЗША — 9. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта гаворыцца ў каментарыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, распаўсюджаным 7 чэрвеня. Паводле звестак МЗС, зараз у гандлі з Беларуссю замежнымі...
|
|