Аляксандр Лукашэнка: У Беларусі павінна захавацца цяперашняя сістэма адукацыі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: У Беларусі павінна захавацца цяперашняя сістэма адукацыі

09.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне неабходна захаваць цяперашнюю сістэму адукацыі. Гэта асноўнае патрабаванне, падкрэсліў ён на нарадзе 7 чэрвеня па пытаннях развіцця вышэйшай школы, якасці падрыхтоўкі спецыялістаў на гэтым узроўні адукацыі, а таксама мэтазгоднасці далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.

"Галоўнае застаецца нязменным — мы не маем права зламаць сістэму адукацыі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў краіне праведзена ўжо дастаткова рэформаў у гэтай галіне і цяпер неабходна працаваць над удасканаленнем таго, што ёсць, у тым ліку гэта адносіцца да стварэння новых падручнікаў.

"Нам патрэбна нармальная сістэма адукацыі, арыентаваная на нашу эканоміку, перш за ўсё на наша грамадства, на нашу краіну. Нам не трэба бегчы ні за якімі дзяржавамі і краінамі", — лічыць ён.

У нарадзе прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў, старшыня Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Уладзімір Шымаў і міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Беларусь пачала працэдуру далучэння да Балонскага працэсу, падпісаўшы Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне (Лісабонскую канвенцыю). Гэта пытанне было абмеркавана на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў студзені 2005 года, па выніках якой было прынята рашэнне аб увядзенні двухступеньчатай сістэмы з улікам беларускай спецыфікі: захавана падрыхтоўка спецыялістаў у якасці першай ступені вышэйшай адукацыі, магістратура зарыентавана на падрыхтоўку да аспірантуры.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што дэкларацыя не патрабуе катэгарычна новаўвядзенняў у адукацыйнай сістэме Беларусі па прынцыповых пытаннях. "Да нас пастаянна звяртаюцца: "Вазьміце вучыцца нашых людзей!" І плацяць жа добрыя грошы. Дык ці варта нам ісці на чарговы які-небудзь перагляд, ломку адукацыі? Вядома, не. Я лічу, што нам трэба, супакоіўшыся, спакойна завяршыць тое, што мы намецілі, а далей будзем бачыць", — сказаў Прэзідэнт. "Мы адна з нямногіх краін, якія змаглі захаваць той высокі ўзровень, што быў у Савецкім Саюзе, мадэрнізаваць яго, прыстасаваць да сучаснага і значна дабавіць да таго ўзроўню адукацыі, які быў у савецкія часы".

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на праблемныя пытанні, якія ёсць у рабоце рэктараў. "Іншая справа, што ў нас некаторыя рэктары засядзеліся. Яны сядзяць, як за каменнай сцяной, і лічаць, што ім нічога не трэба. Мне ўжо студэнты некаторыя расказваюць аб тым, што то дах працёк, то сцяна абвалілася, то ў аўдыторыю не зайсці, то вокны не вымыты, — давай, Прэзідэнт, уключайся. Вось гэта нядобра".

На працягу гэтага года сур'ёзным чынам будзе праверана ўся сістэма адукацыі на прадмет арганізацыі вучэбнага працэсу, распрацоўкі новых праграм і новых навучальных дапаможнікаў. Паводле слоў Прэзідэнта, зроблена гэта будзе, "пачынаючы ад вывучэння сітуацыі, ад меркавання саміх студэнтаў".

Беларусь выконвае ўсе рэкамендацыі Балонскага працэсу, у нас ёсць двухступеньчатая сістэма вышэйшай адукацыі, якасныя праграмы, агульнаадукацыйныя стандарты адпавядаюць патрабаванням еўрапейскай сістэмы менеджменту якасці ІСО 9001. Аднак Прэзідэнт запатрабаваў, каб яшчэ раз была пераправерана і юрыдычная аснова, і напрацоўкі Беларусі, і сістэма ўзаемадзеяння паміж краінамі на еўрапейскім кантыненце ў пытаннях падрыхтоўкі кадраў вышэйшай школы і, адпаведна, развіцця ўсёй сістэмы адукацыі, у тым ліку і ва ўніверсітэтах.

Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ раз уважліва ўсё ўзважыць, вызначыцца і пазней далажыць, наколькі гэтыя зрухі, гэта развіццё адпавядае нацыянальным інтарэсам, наколькі яны дапамогуць удасканальваць і эканоміку, і ў цэлым развіццё нашай краіны. Ад сістэмы адукацыі кіраўнік дзяржавы дакладна патрабуе найперш якасці на ўсіх этапах, асабліва пры падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшага звяна. Яна павінна адпавядаць нацыянальным інтарэсам, развіццю нацыянальнай эканомікі, палітыкі, падрыхтоўкі чалавека і да жыцця, і да работы з добрай дзяржаўнай асновай, са здаровай ідэалогіяй.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне неабходна захаваць цяперашнюю сістэму адукацыі. Гэта асноўнае патрабаванне, падкрэсліў ён на нарадзе 7...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика