Прэм’ер‑міністр Канады прыняў у сябе беларускіх апазіцыянераў
09.06.2010 19:20
—
Новости Политики
|
Прэм’ер‑міністр Канады Стывен Харпер прыняў у сваім кабінеце дэлегацыю беларускай апазіцыі, што знаходзіцца зараз у Атаве. У Канаду паляцелі лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, а таксама тры прадстаўнікі АГП — Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Андрэй Дзмітрыеў. Анатоль Лябедзька зазначыў, што «Канада і яе лідэр паслядоўна і прынцыпова прытрымліваюцца каштоўнаснага падыходу ў знешняй палітыцы. Для Беларусі, якая стаіць на парозе прэзідэнцкай кампаніі, гэта асабліва актуальна». Сам Харпер адзначыў, што «Беларусь — гэта праблема, якая патрабуе ўвагі з боку сусветнай супольнасці». «Напэўна, у папярэднія некалькі гадоў у кабінетах улады Атавы не гаварылі столькі і адразу пра Беларусь колькі за гэтыя тры дні», — працягвае А.Лябедзька. Сёння візіт палітыкаў у Канаду канчаецца. Наступным прыпынкам беларускай дэлегацыі будзе Вашынгтон. ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Атаву паляцелі лідэр кампаніі
|
|