Лукашэнка падзякаваў Грузіі за падтрымку на «Еўрабачанні»
14.06.2010 14:56
—
Новости Политики
|
Кіраўнік Беларусі прыняў сёння даверчыя граматы ў паслоў 12 краін, у тым ліку Украіны, Грузіі і Арменіі.
Што да прыняцця грамат пасла Грузіі, то Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што беларусы таксама заўсёды з павагай ставіліся да працоўнага народа Грузіі, яго старадаўняй гісторыі і найбагацейшых традыцый. «Узаемная цікавасць, натуральнае жаданне выкарыстоўваць існуючыя ў нас магчымасці стануць магутнымі стымуламі для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва не толькі ў эканамічнай сферы, але і ў галіне адукацыі, культуры, спорту, турызму і іншых галінах», — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Грузіі за падтрымку на праведзеным у Осла песенным конкурсе «Еўрабачанне‑2010» (Грузія прысудзіла беларускай групе «3+2» вышэйшую ацэнку — 12 балаў). Паводле БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі прыняў сёння даверчыя граматы ў паслоў 12 краін, у тым ліку Украіны, Грузіі і Арменіі. Што да прыняцця грамат пасла Грузіі, то Аляксандр... |
|