Пасяджэнне польска‑беларускай камісіі зноў адкладзена. 21.by

Пасяджэнне польска‑беларускай камісіі зноў адкладзена

14.06.2010 14:56 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Планаванае на пачатак чэрвеня пасяджэнне польска‑беларускай камісіі, якая высвятляе прычыны канфлікта вакол непрызнанага афіцыйным Мінскам Саюза палякаў у Беларусі адтэрмінаванае на нявызначаны час.

Працы камісіі не спынены аднак у сувязі са складанасцямі, а хутчэй за ўсё такое пасяджэнне ў чэрвені ўжо не адбудзецца — сказаў сакратар польскай амбасады ў Мінску Павел Марчук:

— Вядома, што пасяджэнне адбудзецца, але ўвесь час, з увагі на сітуацыяю ў Польшчы, кадравыя змены ў МЗС — мы чакаем сігнал. Адбылася змена на пасадзе старшыні камісіі з польскага боку — у авіякатастрофе пад Смаленскам загінуў міністр Анджэй Крэмер. Нядаўна замяніў яго амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін. Справа знаходзіцца пад пільным наглядам, але калі канкрэтна камісія збярэцца, не ўмею пакуль адказаць. Напэўна, некаторы час усё гэта будзе цягнуцца.

Напрыканцы мінулага тыдня з візітам ў Гродне пабываў намеснік міністра замежных справаў, які таксама прызначаны старшынём камісіі з польскага боку, Генрык Літвін.

Павел Марчук не выключае, што візіт міністра ў Гродна быў непасрэдна звязаны з падрыхтоўкаю да працы ў польска‑беларускай камісіі. «Немагчыма, каб польскі дыпламат быў у Гродне і не сустракаўся з прадстаўнікамі Саюза палякаў», адзначыў Павел Марчук.


Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Планаванае на пачатак чэрвеня пасяджэнне польска‑беларускай камісіі, якая высвятляе прычыны канфлікта вакол непрызнанага афіцыйным Мінскам Саюза палякаў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика