Пракуратура супраць апраўданьня Яна Міхайлава. 21.by

Пракуратура супраць апраўданьня Яна Міхайлава

15.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскі абласны суд разгледзіць пратэст пракуратуры на апраўдальны прысуд у справе Яна Міхайлава.

Летась 15 снежня міліцыянты затрымалі Яна ў Салігорску, дзе ён быў разам са сваім бацькам у камандзіроўцы.

Хлопца адвезьлі ў следчы ізалятар, дзе яму давялося правесці амаль тры месяцы.

Яна Міхайлава абвінавацілі ва ўхіленні ад службы ў войску. Суд ня ўлічыў, што хлопец дапамагаў сваім бацькам у шматдзетнай сям’і і сам зарабляў, каб плаціць за вучобу. Апроч таго, ён прасіў ваенкамат даць яму магчымасьць служыць у рэзэрве паводле рэлігійных перакананняў.

Пасьля таго, як з вайсковым камісарам паразмаўлялі людзі ў цывільным, Яну адмовілі ў рэзэрвовай службе.

За 5 дзён да заканчэння трохмесячнага тэрміну адбыцця пакарання Яна вызвалілі з-пад варты, таму што абласны суд адмяніў рашэньне першай інстанцыі.

Новы суд завяршыўся апраўданнем Яна Міхайлава.

Ян Міхайлаў пасьля апраўдання можа патрабаваць кампэнсацыю за незаконнае зняволенне.

Цяпер усё залежыць ад таго ці задаволіць пракурорскі пратэст мінскі абласны суд.

Суд адмяніў пракурорскі пратэст. Усё застаецца ў сіле.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскі абласны суд разгледзіць пратэст пракуратуры на апраўдальны прысуд у справе Яна Міхайлава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика