Саннікаў у Барысаве: «Людзі гатовыя памяняць уладу»
15.06.2010
—
Новости Политики
|
Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў наведаў з працоўным візітам горад Барысаў.Андрэй Саннікаў сустрэўся з дэмакратычнымі актывістамі, грамадскімі дзеячамі, праваабаронцамі і журналістамі горада.
«Барысаўцы заўсёды адрозніваліся сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Можна ўзгадаць, што ва ўсе палітычныя кампаніі ў Барысаве праходзілі акцыі з патрабаваннямі свабоды і дэмакратыі для Беларусі, у падтрымку нашага нацыянальнага сцяга, з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў. На гэтай сустрэчы мы не толькі абмяркоўвалі мінулыя акцыі, але і казалі пра прэзідэнцкую кампанію, пра тое, у якой Беларусі мы хочам жыць. Людзей цікавіць, перш за ўсё, тое, што датычыць непасрэдна іх жыцця, а таксама развіццё краіны ў цэлым, яе стасункі з навакольным светам. Шмат было канкрэтных пытанняў пра стан эканомікі, сацыяльную сферу, ахову здароўя. Дарэчы, як мне сказалі, у Барысаве проста жудасная сітуацыя з медыцынскімі ўстановамі. У горадзе неўзабаве ўзнікне арганізацыя па абароне правоў пацыентаў шпіталёў. Калі казаць пра прэзідэнцкія выбары, якія маюць адбыцца, дык можна ў чарговы раз адзначыць, што цяперашняя ўлада ніяк не задавальняе людзей. Яны гатовыя зрабіць усё, каб гэтую ўладу памяняць», - адзначыў палітык у інтэрв'ю сайту charter97.org. Кіраўнік мясцовага моладзевага аб'яднання «Волат» Зміцер Бародка адзначыў вялікую цікавасць барысаўскіх дэмакратаў да сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты. «Зараз праходзіць шэраг паездак Андрэя Саннікава па рэгіёнах. На сувязь выходзяць актывісты шмат якіх арганізацыяў, якія хочуць пачуць праграму лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», задаць яму пытанні, даведацца, як дзейнічаць напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў. На сустрэчы ў Барысаве былі не толькі актывісты «Еўрапейскай Беларусі», але і сябры іншых арганізацыяў. Ідзе зваротная сувязь, ёсць вялікая цікавасць», - адзначыў Зміцер Бародка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр грамадзянскай кампаніі |
|