Літоўскі прэм’ер наведае Беларусь. 21.by

Літоўскі прэм’ер наведае Беларусь

16.06.2010 14:56 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У часе гэтага візыту кіраўнік літоўскага ўраду Андрус Кубілюс плянуе ўзьняць пытаньне плянаванага будаўніцтва беларускай АЭС і абмеркаваць супрацоўніцтва абедзьвюх краін дзеля бясьпекі разьвіцьця ядзернай энэргетыкі ў рэгіёне.

Пра гэта Андрус Кубілюс заявіў сёньня на брыфінгу ў часе міжнароднага круглага стала «Рэгіянальныя праекты ў атамнай энэргетыцы», які праходзіць у Вільні з удзелам прадстаўнікоў 8 краін, Эўракамісіі і генэральнага дырэктара МАГАТЭ Юкіё Амана.

У часе брыфінгу, літоўскі прэм’ер Андрус Кубілюс сказаў:

«Літоўскі ўрад выказваў заўвагі адносна прадстаўленых беларускім бокам матэрыялаў пра плянаваную беларускую АЭС, бо мы мяркуем, што сапраўды нестае пэўных дадзеных, і сапраўды хацелі б, каб у Беларусі больш уважліва паставіліся да нашай заклапочанасьці гэтым праектам АЭС.

Зь беларускім прэм’ерам у часе яго апошняга візыту ў Літву мы гаварылі пра супрацоўніцтва ў сфэры энэргетыкі і бясьпекі ядзернай энэргетыкі. Літва мае добры досьвед у гэтай сфэры, які прызнае і МАГАТЭ, учора якраз мы пра гэта размаўлялі з кіраўніком МАГАТЭ ў Вільні. Так што дыялёг зь Беларусьсю ў гэтай сфэры мы павінны працягваць і маем магчымасьць працягваць, паколькі я пляную ў бліжэйшым часе наведаць Беларусь. І мы шчыра імкнемся да таго, каб Беларусь разьвівала сваю ядзерную энэргетыку такім чынам, каб яе бясьпека адпавядала міжнародным стандартам. Літва гатовая ў гэтым дапамагчы Беларусі».


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрус Кубілюс плануе ўзняць пытанне будаўніцтва беларускай АЭС і абмеркаваць супрацоўніцтва абедзвюх краін дзеля бяспекі развіцця ядзернай энергетыкі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика