Нязгасная лампада ў крыпце Храма-помніка
03.07.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора прыняў удзел у цырымоніі пахавання астанкаў невядомых салдатаў у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Гэта ўрачыстае мерапрыемства, якое мае важнае духоўна-гістарычнае, грамадзянскае і культурнае значэнне, сабрала тысячы мінчан і гасцей сталіцы. Цырымонія трансліравалася ў прамым эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала. У нішах сцяны крыпты (ніжняя алтарная частка храма) пахаваны астанкі воінаў, знойдзеныя спецпадраздзяленнем Міністэрства абароны ў час пошукавых экспедыцый. Гэта астанкі невядомага ўдзельніка Айчыннай вайны 1812 года, які загінуў у баях з французскімі войскамі пад камандаваннем Мюрата; астанкі салдата Першай сусветнай вайны, які загінуў у жніўні 1915 года пад Гроднам пры стрымліванні наступлення кайзераўскіх войскаў; а таксама астанкі невядомага байца Вялікай Айчыннай вайны, паўшага ў лістападзе 1943 года пасля фарсіравання Дняпра пад Лоевам. Храм-помнік у гонар Усіх Святых мае форму шатра, увенчанага крыжам. У аснове будовы шатра ляжыць лік дзевяць, ён утвараецца васьмю шырокімі гранямі з геаметрычным цэнтрам — яго вяршыняй. Лік дзевяць у хрысціянскай традыцыі азначае дзевяць чыноў ангелаў і святых. У крыпце будзе сабрана зямля з месцаў усіх вялікіх гістарычных бітваў у абарону Айчыны. Тут прадугледжваецца перапахаванне астанкаў вядомых гістарычных дзеячаў, устаноўка мемарыяльных дошак па ўсім перыметры, упляценне ў арнамент пласцін з імёнамі загінуўшых. У крыпце Храма-помніка запалена нязгасная лампада. Узвядзенне Храма-помніка сімвалізуе ўдзячнасць і вечную памяць многім пакаленням беларусаў, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора прыняў удзел у цырымоніі пахавання астанкаў невядомых салдатаў у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску,... |
|