Папярэднія вынікі: Камароўскі – прэзыдэнт Польшчы
05.07.2010
—
Новости Политики
|
Браніслаў Камароўскі абраны прэзыдэнтам Польшчы – такія папярэднія вынікі II туру галасаваньня на выбарах кіраўніка польскай дзяржавы.“Браніслаў! Браніслаў!”
Гэтак у штабе Браніслава Камароўскага віталі першыя, папярэднія вынікі галасаваньня – ад 52 да 53% галасоў – на некалькі адсоткаў болей, чым у Яраслава Качынскага. “Я зьвяртаюся да ўсіх тых, хто не атрымаў перамогі, якой чакаў. Я кажу вам – хадзем разам у імя найвышэйшай мэты – Польшчы! Згода будуе, а Польшча – важнейшая за ўсё”, – Браніслаў Камароўскі заклікаў да яднаньня, паўтарыўшы напрыканцы слоган выбарчай кампаніі Яраслава Качынскага. Качынскі ў сваю чаргу павіншаваў свайго канкурэнта зь перамогаю, адзначыўшы, што апазыцыйная партыя “Права і справядлівасьць” павінна рыхтавацца да чарговых выбарчых кампаніяў: “Я дзякую вам і разьлічваю на адно: калі пачнуцца чарговыя кампаніі, а гэта будзе яшчэ сёлета, вы будзеце побач. Бо важныя ўсе кампаніі, а перадусім – Польшча важнейшая за ўсё. Дзякуй!” Браніслаў Камароўскі мае 58 гадоў. У ПНР ён быў актыўным дзеячам дэмакратычнай апазыцыі, у часе ваеннага становішча – інтэрнаваны. У вольнай Польшчы быў дэпутатам парлямэнту, намесьнікам міністра абароны, а пасьля перамогі сваёй партыі “Грамадзянская плятформа” на выбарах – сьпікер Сэйму, ніжняй палаты польскага парлямэнту. З 10 красавіка, пасьля трагічнай гібелі Леха Качынскага пад Смаленскам, Камароўскі, згодна з Канстытуцыяй, выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы. Перамога Браніслава Камароўскага азначае, што цяпер “Грамадзянская плятформа” мае ня толькі бальшыню ў парлямэнце ў кааліцыі зь Сялянскай партыяй, свой урад на чале зь лідэрам партыі Дональдам Тускам, але і прэзыдэнта. Пра гэта казаў і польскі прэм’ер, які таксама быў у выбарчым штабе Браніслава Камароўскага. “Ад панядзелка мы яшчэ мацней бярэмся за працу, бо гэты вынік – гэта чарговы крэдыт даверу ад палякаў, за які мы павінны разьлічыцца”, – сказаў Туск. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Браніслаў Камароўскі абраны прэзыдэнтам Польшчы – такія папярэднія вынікі II туру галасаваньня на выбарах кіраўніка польскай дзяржавы.
|
|