Збілі Артура Фінькевіча
08.07.2010 21:27
—
Новости Политики
|
Здарэнне адбылося прыкладна а 17 гадзіне вечара ў раёне перасячэнне праспекта Машэрава з вуліцай Чырвонай. Лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч разам з актывістам Аляксеем Лыкшыным зайшлі ў двор, дзе знаходзіцца інтэрнэт‑кавярня «Вірус».
Артур кажа, што літаральна праз імгненне на іх накінуліся ззаду чацвёра мужчын. «Мінакі бачылі гэтых людзей, і пры неабходнасці змогуць пазнаць», — кажа А.Фінькевіч. Па словах Артура, яму ў вочы пырскалі нейкай вадкасцю, якая шчыплецца. Кашуля таксама ў нечым ружовым. У моладзевага лідэра забралі ноўтбук, дыктафон, некалькі флэшак, мабільнік. Адабралі таксама пашпарт з амерыканскай візай. У нядзелю Фінькевіч мусіў ляцець у Штаты.Хлопцаў даставілі ў 10‑ую бальніцу, дзе ім аказалі першую дапамогу. У суботу пройдзе з’езд «Маладой Беларусі». Артур не выключае, што інцыдэнт са збіццём можа быць звязана з правядзеннем з’езду. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нападнікі забралі ў хлопца ноўтбук, мабільнік, дыктафон, а таксама пашпарт з амерыканскай візай.
|
|