Лукашэнка: «Славянскі базар» — гэта вялікая палітыка. 21.by

Лукашэнка: «Славянскі базар» — гэта вялікая палітыка

10.07.2010 15:23 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння «Славянскі базар у Віцебску» стаў часткай не толькі культуры, але і вялікай палітыкі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці фестывалю 9 ліпеня.

«Акунуўшыся ў атмасферу «Славянскага базару», «выразна разумееш: славянскае адзінства ёсць, людзі ўсім сэрцам хочуць жыць у адной сям’і», — сказаў Лукашэнка. «Вялікая вера народаў у славянскае братэрства, любоў да роднай зямлі служаць крыніцай жыватворнай сілы нашага фестывалю, — зазначыў ён. — Усведамленне глыбіні нашых каранёў, непахіснасці ідэалаў яднання дае сілы працягваць рух наперад, дабівацца таго, каб імкненні нашых народаў перамаглі, нягледзячы ні на якія перашкоды».

«Парадаксальна, але факт: мы часам не цэнім найвялікшае багацце, якое маецца ў нас у руках, — агульнасць, якая гістарычна склалася і стала натуральнай. І гэта ў той час, калі Еўропа, іншыя рэгіёны імкнуцца аб’яднацца, прычым любой цаной, ідучы на ахвяры, ва ўрон асобным інтарэсам і нават дзяржавам, таму што дружба больш каштоўная за любы разлік», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, памыляюцца тыя, хто спісвае славянскае брацтва ў састарэлыя і нямодныя ідэалы. Фестываль у Віцебску «стаў своеасаблівым люстэркам найноўшай гісторыі славянскіх народаў, і ўжо не толькі славянскіх», ён «нарадзіўся два дзесяцігоддзі таму на глебе пачуцця глыбокай горычы ад навязанай нам разлучанасці». «Мы проста тады ратавалі самае дарагое, што было ўсмактана намі з малаком маці, — славянскае братэрства», — сказаў беларускі кіраўнік.

«У адрозненне ад многіх іншых фестываляў міжнароднага ўзроўню «Славянскі базар» — гэта форум, дзе нікому не навязваюць якія-небудзь стандарты і ўмовы», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама зазначыў, што беларусы «спакон вякоў шануюць свае традыцыі, але разам з тым ні ў якай нават у самай малой ступені не заражоныя нацыяналізмам і адкрытыя ўсяму свету».

Лукашэнка ўручыў прэміі саюзнай дзяржавы ў сферы літаратуры і мастацтва за 2009 -2010 гады. Спецыяльная ўзнагарода «Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення» прысуджана народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну (пасмяротна) і беларускаму дзяржаўнаму ансамблю «Песняры». Ордэн Францыска Скарыны ўручаны народнаму артысту Расіі Юрыю Антонаву.

Адразу пасля выступлення беларускі кіраўнік адправіўся ў Крым, дзе будзе браць удзел у нефармальным саміце СНД і святкаванні, паводле яго выразу, «вялікага юбілею» прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які адзначает 60-годдзе.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння «Славянскі базар у Віцебску» стаў часткай не толькі культуры, але і вялікай палітыкі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці фестывалю 9 ліпеня. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика