«Ці лёгка дамаўляцца з беларускім кіраўніцтвам? Вельмі лёгка, так лёгка!»
25.07.2010 10:53
—
Новости Политики
|
Прэм’ «Я не бачу ніякай інфармацыйнай вайны, — заявіў Пуцін расейскім журналістам пасля сваіх перамоваў з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам у яго рэзідэнцыі ў Крыме. — Я мала чытаю перыёдыкі, мала гляджу падобнага роду электроннай прэсы ў штодзённым рэжыме». «Я не бачу ніякіх прыкмет якойсьці вайны, якіх бы то ні было баявых дзеянняў,і не выпадкова цікаўлюся, ці ёсць ахвяры», — сказаў Пуцін. «Прэса часта востра рэагуе на нейкія рэчы, вось у адносінах да мяне, дзейнага прэзідэнта Расеі, іншых нашых палітычных дзеячаў мы часта бачым дастаткова вострыя матэрыялы, і гэта што, вайна? — рытарычна запытаўся ён. — На жаль, нашы калегі часта лічаць, што калі з’яўляюцца такога роду матэрыялы, што яны неяк ініцыяваць. Але гэта не так». На думку прэм’ера, «найлепшая рэакцыя на такія матэрыялы ў выпадку, калі хтосьці лічыць, што яны несправядлівыя, — адказваць таксама ў інфармацыйнай прасторы». «Яны могуць прадставіць аргументы аўтарам матэрыялаў, якія яны лічаць несправядлівымі, і я нават не разумею, пра што ідзе гаворка», — дадаў ён.«Раскажыце мне, аб чым гэтыя матэрыялы, і я пракаментую», — адказаў Пуцін на ўдакладненне журналістаў аб тым, што на расійскім тэлебачанні прайшлі ў эфіры праграмы з кампраметуючай інфармацыяй аб беларускім кіраўніцтве. «Ці лёгка дамаўляцца з беларускім кіраўніцтвам? Вельмі лёгка, так лёгка! — пад’ялдыкнуў Пуцін. — Калі гаворка ідзе пра грошы, аб’ёмах паставак энергарэсурсаў, усім хочацца атрымаць штосьці на дурняк ад Расеі, а калі не ўдаецца, узнікае раздражненне».«У той жа час мы павінны ўлічваць законныя інтарэсы нашых партнёраў, — падкрэсліў прэм’ «Але калі нам кажуць: давайце мы сёлета закупім менш, а ў наступным — у два разы больш, і мы згаджаемся, а ў наступным годзе нам кажуць, што давайце зробім, як у мінулым, нават у гэтым выпадку мы стараемся знайсці кампраміс, — працягнуў Пуцін, — мы спрабуем змякчыць ўваходжанне ў рынкавыя ўмовы». «Усе хочуць купіць танней, а прадаць даражэй, гэта звычайная справа, тут няма чаго нагнятаць. Але калі падпісаны дагавор, то яго трэба выконваць», — заключыў ён. Падзяліцца навіной:
СГ паводле інфарм. агенцтваў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пуцін у Крыме іранізаваў пра адносіны з Беларуссю. |
|