Анатоль Лябедзька: «У нас ёсць шанец»
06.08.2010
—
Новости Политики
|
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі пракаментаваў зварот апазіцыі да Рады Бяспекі ААН. Беларускія дэмакраты заклікалі Савет бяспекі ААН разгледзець праблему зніклых лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі і забяспечыць міжнароднае расследаванне лёсаў зніклых.«Для нас будзе перамогай сам факт абмеркавання гэтага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. Хутчэй за ўсё, прыняць рашэнне, як па Ліване, будзе цяжка, і галоўнай праблемай тут будзе не Расея, а Кітай, які зараз мае асабліва сяброўскія стасункі з Лукашэнкам. Але ўсё цячэ, усё змяняецца. Палітыка ў Расеі сёння даволі дынамічная, і каб не страціць канчаткова Беларусь, уладам РФ трэба змяніць стасункі з нашай краінай. Нельга падтрымліваць мінулае, заўчарашні дзень. Трэба арыентавацца на грамадзянаў, а не на аднаго палітыка. Шанец, што Савет бяспекі ААН прыме наш зварот, ёсць. Лукашэнка страціў манаполію на беларуска-расейскія стасункі», - заявіў Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю сайту charter97.org. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі пракаментаваў зварот апазіцыі да Рады Бяспекі ААН. |
|