Уладзімір Някляеў: Ад такіх нападак Лукашэнку будзе лёгка адбіцца
16.08.2010 16:01
—
Новости Политики
|
Лідэр грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў быў адным з герояў перадачы «Хросны «Наша Ніва»: Як вам фільм? Спадабаўся? Уладзімір Някляеў: Дынамічны, напорысты, з энергетыкай. Шмат плюсаў у ім, але і мінусаў хапае. Найперш, што так і не было агучана канкрэтных фактаў карупцыі з боку атачэння Лукашэнкі. Не было спецыяльных дакументаў. «НН»: А вы чаму пагадзіліся ўдзельнічаць у «Хросным бацьку»? УН: Таму, што гэты фільм тычыўся сур’ёзных рэчаў. Я адразу папярэдзіў тэлевізійшчыкаў, што не маю дакументаванай базы, якая б пацвердзіла мае словы аб кланавасці ўлады, аб карупцыі. Яны сказалі, што маюць такіх людзей ў адпаведных структурах і такія дакументы, а я ім патрэбны, каб агульна абмаляваць сітуацыю, што і зрабіў. «НН»: А якога эфекту чакаеце ад фільму? УН: Я чакаю разуменне людзьмі, хто кіруе краінай, што гэта за чалавек. Хачу, каб людзі зразумелі, што гэты чалавек не варты займаць найвышэйшую пасаду ў краіне. «НН»: Будзеце рэкамендаваць людзям глядзець «Хроснага бацьку»? УН: Хай бы паглядзелі. Зрэшты, для расійскага гледача — гэта сенсацыя. А для нашага, які хоць троху арыентуецца ў палітычных працэсах, ніякай сенсацыі няма, вялікага ўплыву няма таксама. Яшчэ раз паўтаруся, калі былі б агучаныя канкрэтныя факты махінацый, з канкрэтнымі дакументамі, то гэта б мела іншы эфект. А ад такіх, нічым не пацверджаных нападак, Лукашэнку будзе лёгка адбіцца. Падзяліцца навіной:
Гутарыў Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў быў адным з герояў перадачы «Хросны бацька-3». Для здымак ён адмыслова ездзіў у Маскву. |
|