Лукашэнка: «Да тэракту ля амбасады Расіі датычныя нягоднікі і падонкі з расійскіх спецслужбаў»
01.09.2010 15:53
—
Новости Политики
|
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праваахоўныя органы пільна адпрацуюць версію магчымай датычнасці расійскага боку да інцыдэнту, які адбыўся на тэрыторыі амбасады РФ у Мінску. «Хутчэй за ўсё, напэўна, ім патрэбны быў гэты інцыдэнт, каб паказаць: вось бачыце, які там урад, Лукашэнка, які ледзь не сам зладзіў гэты тэракт, як яны яго называюць, і падпалілі аўтамабіль расійскай амбасады. Падонкі і нягоднікі», - заявіў Лукашэнка ў сераду, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад». «Атака адна, атака другая, атака трэцяя ў СМІ, беспрэцэдэнтны ціск у эканоміцы. Не атрымліваецца. Хацелі прэзідэнта нахіліць - атрымліваецца наадварот. Трэба шукаць іншыя метады», - сказаў Лукашэнка. Таму, па яго словах, «гэта цікавая версія, і мы будзем яе адпрацоўваць». Лукашэнка заявіў, што беларускі бок «імгненна выявіў і прапанаваў расійскай амбасадзе дапамогу. Але яны сказалі, што справяцца самі.Па яго словах, "што датычыць гэтай хуткай абвінаваўчай рэакцыі з боку Расіі, то я пачынаю падумваць аб тым, каму гэта трэба было». «Нам гэта трэба было з чарадой гэтых прапагандысцкіх фільмаў? Ну ніяк нам гэта не трэба было. Тым больш - беларускаму прэзідэнту гэта на шкоду. Таму спіхваць гэта на тое, што мы ведалі і не перадухілілі... Гэта падонкі і ідыёты», - сказаў Лукашэнка. «Гэты абвінаваўчы тон вестуноў Крамля кажа аб тым, што праваахоўным органам трэба ўважліва паглядзець на гэты інцыдэнт», - адзначыў кіраўнік дзяржавы, каментуючы выказванне расійскіх палітыкаў аб тым, што беларускія ўлады ведалі пра рыхтаваную акцыю, але не перадухілілі яе. «Ну а тое, што мы нясем адказнасць, - гэта цалкам правільна. Мы за гэта адказваем і зробім усё, каб разабрацца, што адбылося », - заявіў кіраўнік Беларусі. Лукашэнка таксама заявіў аб узмацненні інфармацыйнага ціску на сваю сям"ю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, адрэагаваў, у прыватнасці, на тое, што нібыта для яго малодшага сына Мікалая будуюць асаблівую школу. «Скончыцца гэты перыяд пасля выбараў, і пра гэта ніхто пісаць не будзе. Хапаюцца за што заўгодна. Ну нягоднікі. Я вельмі хваравіта рэагую, калі кранаюць маіх дзяцей і сям"ю", - заявіў Лукашэнка.Ён звязвае з"яўленне такіх інфармацыйных укіданняў з тым, што «гэта звычайныя ўкіданні напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў». «Ужо шмат сказана: фашыст, злодзей, які скрадае штогод да 7 мільярдаў даляраў. Напэўна, нават чыноўнік з Крамля не можа штогод красці 7 мільярдаў даляраў», - сказаў Лукашэнка. Па словах Лукашэнкі, «калі чалавек скраў і вы гэта ведаеце, то скажыце, дзе гэтыя грошы».«Калісьці Буш шукаў на самым высокім узроўні, арыштоўваў мае рахункі. Я сказаў: знойдзеце - забірайце. Але да гэтага часу ніхто нічога не знайшоў», - адзначыў Лукашэнка. Акрамя таго, ён дадаў: «Знайдзіце доказы і пакладзіце на стол». «Гэта зладзюгі, якія хочуць зрабіць з мяне і тых, хто побач са мной, такіх жа зладзюгаў, як яны самі, хоць бы ў СМІ», - адзначыў беларускі кіраўнік. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі абвінавачвае Крэмль у арганізацыі выбуху ля расійскай амбасады ў Мінску. |
|