Беларусь мае намер паглыбляць гандлёва-эканамічныя адносіны з Палесцінай
03.09.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Палесціны ў Беларусі Мунтасерам Абу Зейдам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Самая непрыемная місія Прэзідэнта, калі расстаешся з пасламі, асабліва са сваімі сябрамі. Калі б у нас усе паслы замежных дзяржаў былі, як Вы, у нас, напэўна, не было б праблем ва ўзаемаадносінах з іншымі краінамі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што Мунтасер Абу Зейд вельмі шмат зрабіў у апошнія тры гады, калі быў дуаенам дыпламатычнага корпуса ў Беларусі. "Я ўдзячны Вам за гэту пазіцыю. Ведаю, што Вы застаяцеся ў дыпкорпусе Палесціны, і вельмі спадзяюся, што будзеце памятаць пра Беларусь, тут Вы правялі нямала часу і працавалі эфектыўна", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Упэўнены, што недалёкі той час, калі нашы адносіны выйдуць на яшчэ больш высокі ўзровень. Думаю, Вамі закладзена добрая аснова, каб паглыбіць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны. Можаце быць упэўнены: Беларусь заўсёды будзе прытрымлівацца той лініі, якой і прытрымлівалася апошнім часам". Мунтасер Абу Зейд у сваю чаргу сказаў: "Хачу перадаць падзяку кіраўніцтва Палесціны за вашу прынцыповую пазіцыю, што датычыцца палесцінскай праблемы". Ён адзначыў, што Беларусь, якую ён любіць, стала для яго другой радзімай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Палесціны ў Беларусі Мунтасерам Абу...
|
|