Эстонскі дыпламат абвінаваціў КДБ Беларусі
03.09.2010 12:05
—
Новости Политики
|
Хары Лахтэйн сьцьвярджае, што здымкі з менскімі дзяўчатамі, Былы часовы павераны Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйн, які быў вымушаны сысьці ў адстаўку Паводле ягоных словаў, большая частка кампрамэтуючых яго здымкаў, на якіх ён нібыта фліртуе зь некалькімі менскімі дзяўчатамі, была наўмысна апрацаваная адпаведным чынам. Вас выклікаюць у КДБ, дапытваюць некалькі гадзін запар і пагражаюць кінуць ў псыхушку. Няўжо вы ў гэтым выпадку не аддасьцё здымкаў зь вечарынкі? «Як бачыце, у мяне няма двухмэтровай рукі, якая б магла дацягнуцца ў любое месца. Кожны з нас можа знайсьціПрацуючы ў Беларусі, я сапраўды часта выходзіў у горад, размаўляў з рознымі людзьмі і дзякуючы гэтаму атрымліваў адэкватнае ўяўленьне аб гэтай краіне «,- заявіў Лахтэйн у эфіры ETV. Паводле Лахтэйна, дыпляматы звычайна або працуюць у офісах, адсочваючы інфармацыю з даступных крыніцаў і аналізуючы яе, або выходзяць Ён распавёў, як пасьля яго апошняга вяртаньня ў Беларусь з адпачынку, некалькі беларускіх знаёмых паведамілі яму, што адчулі прэсінг з боку КДБ. «Іх выклікалі ў мясцовыя аддзяленьні КДБ, дапыталі і настойліва „параілі“ супрацоўнічаць», — паведаміў Лахтэйн.«Падумайце самі: вы толькі скончылі ўнівэрсытэт, вас выклікаюць у КДБ, дапытваюць некалькі гадзін запар і пагражаюць кінуць ў псыхушку. Няўжо вы ў гэтым выпадку не аддасьцё здымкаў зь вечарынкі?» Лахтэйн сказаў, што некаторыя з тых, хто сустракаўся зь ім, былі вымушаныя пакінуць дзяржаўную службу, спыніць працу над кандыдацкай дысэртацыяй і да таго ж трапілі ў сьпіс тых, каму забаронены выезд з краіны. «Мне вельмі шкада, што падобны паварот падзей абярнуўся бессэнсоўнымі перажываньнямі для маёй сям’і. Я хачу ад душы падзякаваць усім, хто мне тэлефанаваў і падтрымаў, такіх людзей было шмат. Таксама хачу падзякаваць усім калегам, якія мяне падтрымалі», — заявіў Лахтэйн праграме «Kahekõne». Ён таксама дадаў, што беларускі КДБ, які цесна супрацоўнічае з расейскімі разьведвальнымі арганізацыямі, спрабаваў паднесьці падобныя «падарункі» ўсім паслам ЭЗ. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хары Лахтэйн сьцьвярджае, што здымкі з менскімі дзяўчатамі, з-за якіх ён падаў у адстаўку, былі фальсыфікаваныя ў графічным рэдактары.Былы часовы павераны...
|
|