АГП пацвердзіла намер вылучаць партыйнага прэтэндэнта на. 21.by

АГП пацвердзіла намер вылучаць партыйнага прэтэндэнта на

14.09.2010 16:58 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) поўнасцю гатова да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам на пасаду прэзідэнта намесніка старшыні партыі Яраслава Раманчука. Пра гэта паведаміў кіраўнік яго перадвыбарнага штаба лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

«Гатоўнасць штаба да выбараў досыць высокая, практычна сфарміравана ініцыятыўная група, вядзецца інфармацыйная кампанія», — сказаў ён.

Паводле слоў Лябедзькі, пры фарміраванні ініцыятыўнай групы стаўка рабілася на тое, каб яна была «не піяраўскай, а працаздольнай». «Думаю, практычна ўсе члены нашай ініцыятыўнай групы будуць рэальнымі зборшчыкамі подпісаў», — падкрэсліў ён.

Палітык лічыць, што Раманчук з’яўляецца «рэальнай альтэрнатывай» Аляксандру Лукашэнку.

Лябедзька таксама паведаміў, што зараз АГП не вядзе перамоў з іншымі дэмакратычнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) поўнасцю гатова да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам на пасаду прэзідэнта намесніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика