Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь. 21.by

Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь

18.09.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя таварышы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём мытніка.

Укараняючы сучасныя прынцыпы адміністравання, беларуская мытня становіцца верным партнёрам і памочнікам для добрасумленных удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, дзейсным бар'ерам на шляху трансгранічнай злачыннасці.

Актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва мытнай службы Беларусі, дынамічныя змены ў ёй ствараюць умовы для павышэння транзітнай прывабнасці і інвестыцыйнага клімату нашай краіны, росту аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне.

Сёння вам давядзецца працаваць ва ўмовах, якія змяніліся, — абараняць інтарэсы дзяржаў-удзельніц Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі на агульнай знешняй мяжы.

Упэўнены, што высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў, адданасць сваёй справе дазволяць справіцца з пастаўленымі перад вамі задачамі.

Зычу вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у далейшай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём мытніка. Мытныя органы надзейна стаяць на варце эканамічных інтарэсаў дзяржавы, сваёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика