З'явіўся кандыдат Іваноў
20.09.2010 14:52
—
Новости Политики
|
Загадкавы Сяргей Іваноў абвесціў пра свой намер балатавацца праз інтэрнэт.
Гэты чалавек заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі толькі «Прапаную рэальны, адрозны ад іншых, шлях развіцця Беларусі — фармаванне Грамадзянскай Супольнасці, — піша на сваім сайце Сяргей Іваноў. — Я супраць паслаблення ўлады на другім этапе развіцця, я за пераемнасць улады». Нарадзіўся гэты Іваноў у 1971 годзе ў Мінску. У 1989 годзе скончыў сярэднюю школу №3 сталіцы. У гэтым жа годзе паступіў у Тамбоўскае вышэйшае вайсковае авіацыйнае інжынернае вучылішча. У 1994 годзе скончыў навучанне па спецыяльнасці радыётэхніка з прысваеннем кваліфікацыі радыёінжынера і вярнуўся да сябе на радзіму ў Беларусь для далейшага праходжання службы. З 1994 года па 2004 год праходзіў службу ў сілавых структурах Рэспублікі Беларусь.Звольніўся па ўласным жаданні. З 2004 года працаваў намеснікам дырэктара ў камерцыйнай арганізацыі. Лічыць такі вопыт дастатковым, каб узначаліць дзяржаву. Падзяліцца навіной:
НШ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загадкавы Сяргей Іваноў абвесціў пра свой намер балатавацца праз інтэрнэт. |
|