Дзяржаўнымі ўзнагародамі Беларусі адзначаны 42 работнікі розных сфераў дзейнасці. 21.by

Дзяржаўнымі ўзнагародамі Беларусі адзначаны 42 работнікі розных сфераў дзейнасці

02.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 верасня падпісаў указ № 503 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь". За смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў у прафесійнай дзейнасці, заслугі ў развіцці аховы здароўя, культуры, падатковай сістэмы дзяржузнагародамі адзначаны 42 чалавекі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам "За асабістую мужнасць" пасмяротна ўзнагароджаны пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС старшы сяржант унутранай службы Вадзім Лесік, начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС маёр унутранай службы Дзмітрый Лоўдар, старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 18 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС старшына ўнутранай службы Андрэй Мухін, пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 13 Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС старшы сяржант унутранай службы Юрый Сысой.

Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў медалём "За адвагу" начальніка варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 13 Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС капітана ўнутранай службы Руслана Пехцерава і начальніка варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 18 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС лейтэнанта ўнутранай службы Міхаіла Прымава.

Сярод узнагароджаных медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" — старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 33 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС старшына ўнутранай службы Віталь Аксюта і старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 аварыйна-выратавальнага атрада № 4 Мазырскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС прапаршчык унутранай службы Андрэй Кавалевіч.

Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены 24 чалавекі. У іх ліку намеснік начальніка Пінскай мытні па эканамічнай рабоце Зінаіда Барчук, загадчык кардыяхірургічнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Зянькоў, галоўны інжынер РВУП "Завод дакладнай электрамеханікі" г. Мінска Андрэй Курылкін і загадчыца артапедычнага аддзялення 17-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Наталля Шчолакава.

Галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі замежнага вяшчання (радыёстанцыя "Беларусь") Беларускага радыё НДТРК Навум Гальпяровіч, артыстка размоўнага жанру філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі Зінаіда Каладзяжная і намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Людміла Пашкевіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена артысту-вакалісту (салісту) — вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Ніне Шарубінай.

Дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі ўдастоены звання заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.

Званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" атрымалі інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях капітан унутранай службы Аляксандр Цішкоўскі і слухач каманднага факультэта Камандна-інжынернага інстытута МНС старшы лейтэнант унутранай службы Максім Шапараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 верасня падпісаў указ № 503 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь". За смелыя і рашучыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика