Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 10 грамадзянам
02.10.2010
—
Новости Политики
|
Удакладненне паведамлення № 141 за 30.09.2010 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 верасня сваім распараджэннем аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 грамадзянам краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.За шматгадовую плённую вытворчую і навуковую дзейнасць Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена рэктару Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Аляксандру Саладкову. Начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Дарашкевіч удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў. За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў, значны ўклад у забеспячэнне паспяховага выступлення беларускіх спартсменаў-інвалідаў на Х зімовых Параалімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы (Канада), плённую дзейнасць па развіцці фізічнай культуры і спорту сярод інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь Падзякай Прэзідэнта адзначаны 8 чалавек. Сярод іх урач функцыянальнай дыягностыкі Рэспубліканскага цэнтра спартыўнай медыцыны Ірына Кузьміна, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Дзмітрый Лобан, настаўнік па спорту Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Сяргей Някрасаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 верасня сваім распараджэннем аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 грамадзянам краіны, паведамілі БЕЛТА ў... |
|