Цэны на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва плануецца давесці да 100% у 2014 годзе
06.10.2010
—
Новости Политики
|
Праект праграмы развіцця беларускай энергетычнай сістэмы на 2011-2015 гады прадставіў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Рэалізацыя праектаў, прадугледжаных у праграме, дазволіць замясціць да 2015 года да 2 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу штогод, што дасць зніжэнне валютнай нагрузкі ў цэлым па краіне на 500 мільёнаў долараў, а таксама да 2016 года дазволіць знізіць знос асноўных фондаў да 42-43 %, атрымаць эканомію паліва больш за 2,1 мільёна тон умоўнага паліва і нават нарасціць экспарт да 5 мільярдаў кілават-гадзін. Як адзначыў міністр энергетыкі, для фінансавання гэтай праграмы спатрэбіцца каля 7,5 мільярда долараў: — Фінансаванне праектаў праграмы збалансаванае. Мы бачым, што фактычна на фінансаванне неабходна каля 7,5 мільярда долараў: на развіццё энергасістэмы — 5,92 мільярда долараў, а розніца пойдзе на пагашэнне прыцягнутых крэдытных рэсурсаў у межах ад 1,5 да 1,8 мільярда долараў, — сказаў Аляксандр Азярэц і адзначыў, што ў якасці крыніц фінансавання разглядаюцца ўласныя сродкі арганізацый, крэдытныя рэсурсы, прамыя інвестыцыі і бюджэтныя сродкі. Што тычыцца апошніх, то бюджэтныя асігнаванні складуць больш за 1 мільярд. Такім чынам, праграмай развіцця беларускай энергетычнай сістэмы на 2011—2015 гады прадугледжана ўвесці 3150 МВт эфектыўных электрычных магутнасцяў, а таксама вывесці з эксплуатацыі 2351 Мвт маральна і фізічна састарэлага абсталявання з ККД меней за 35—39%. Як адзначыў Аляксандр Азярэц, гэта дазволіць знізіць выдаткі паліва на вытворчасць электраэнергіі ў 2015 годзе на 10 % у цэлым па энергасістэме. Таксама праграмай прадугледжана развіццё электрычных сетак, рэканструкцыя цеплавых сетак (140-160 км магістральных цеплавых сетак штогод), будаўніцтва вугальнай Зэльвенскай электрастанцыі і яшчэ трох міні-ЦЭЦ, васьмі цеплакрыніц, усталяванне катла на мясцовых відах паліва на Мазырскай ЦЭЦ, будаўніцтва Гродзенскай, Полацкай, Нёманскай і Віцебскай ГЭС, а таксама ўвод у эксплуатацыю ветраэлектрастанцый. Расказаў міністр энергетыкі і пра тарыфную палітыку, якая прадугледжана ў праграме: у прыватнасці, тут гаворка ідзе пра паэтапную ліквідацыю перакрыжаванага субсідавання юрыдычных асобаў і насельніцтва. Так, тут прадугледжваюцца наступныя этапы: ліквідацыя перакрыжаванага субсідавання для насельніцтва з улікам рэальных даходаў, выдзяленне адрасных датацый асобным катэгорыям грамадзян з бюджэту ў межах сацыяльных нормаў электраспажывання, адмена з 2012 года льготных цэнаў на прыродны газ і тарыфаў на цеплавую і электрычную энергію для асобных юрыдычных асобаў і прадпрымальнікаў, давядзенне цэнаў на газ (да 2013 года) і тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію (да 2014 года) да ўзроўню 100 % аплаты для насельніцтва. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект праграмы развіцця беларускай энергетычнай сістэмы на 2011-2015 гады прадставіў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.... |
|