Другая кальцавая дарога працягласцю 158 км будзе пабудавана вакол Мінска. 21.by

Другая кальцавая дарога працягласцю 158 км будзе пабудавана вакол Мінска

15.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другая кальцавая дарога будзе пабудавана вакол Мінска. Адпаведны ўказ № 532 падпісаў 13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка.

Гэтым нарматыўным актам прадугледжваецца будаўніцтва другой кальцавой дарогі агульнай працягласцю 158 км. У яе склад будуць уваходзіць існуючыя ўчасткі аўтамабільных дарог (73 км) і два новыя напрамкі руху аўтатранспарту (85 км). Указам прадугледжваецца ажыццявіць будаўніцтва новых участкаў на працягу 7 гадоў:

у 2011—2014 гадах — участка працягласцю 44 км (ад аўтамабільнай дарогі М-3 Мінск — Віцебск да аўтамабільнай дарогі М-6/Е28 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча); у 2014—2017 гадах — участка працягласцю 41 км (ад аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча да аўтамабільнай дарогі М-1/Е 30 Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі).

Для рэалізацыі праекта будаўніцтва аўтамабільнай магістралі спатрэбіцца Br900 млрд. Крыніцай названых сродкаў вызначаны дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другая кальцавая дарога будзе пабудавана вакол Мінска. Адпаведны ўказ № 532 падпісаў 13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка. Гэтым нарматыўным актам прадугледжваецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика