Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Кардынала Казіміра Свёнтака. 21.by

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Кардынала Казіміра Свёнтака

21.10.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Кардынала Казіміра Свёнтака, Апостальскага адміністратара Пінскай епархіі.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што намаганні Кардынала Казіміра Свёнтака "садзейнічаюць умацаванню міру і згоды ў грамадстве, абуджаюць у людзях чалавекалюбства і міласэрнасць". Для свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан ён з'яўляецца прыкладам нязломнага духоўнага служэння і цвёрдасці ў веры.

"Прыміце, Ваша Эмінэнцыя, пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай яшчэ доўгія гады Ваш светлы розум, аптымізм і ўнутраная энергія дапамагаюць людзям і садзейнічаюць працвітанню роднай Беларусі", — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Кардынала Казіміра Свёнтака, Апостальскага адміністратара Пінскай епархіі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика